Gazeta Wyborcza

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Gazeta Wyborcza (афіцыйнае скарачэнне GW) — агульнапольскі грамадска-палітычны штодзённік, выдаецца ў Варшаве з 8 мая 1989 года. Выдавец медыя-канцэрн Agora SA, галоўны рэдактар Адам Міхнік.

Мае свайго журналіста ў Беларусі. Апісвае і каментуе беларускія падзеі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Газета ўзнікла згодна з пастановай круглага стала, як выданне, якое будзе прадстаўляць «Салідарнасць» пад час перадвыбарчай кампаніі ў Сойм. Напачатку выданне хацелі назваць «Gazeta Codzienna», а слова «Wyborcza» мусіла заставацца толькі на час выбарчай кампаніі[1]. Першы 8-старонкавы нумар з'явіўся 8 мая 1989 года накладам 150 000 асобнікаў. Падрыхтавалі яго 20 журналістаў — большасць з іх раней былі звязаныя з падпольным «Tygodnikiem Mazowsze».

У 90-х гадах 20 стагоддзя сярэдні наклад дасягаў 500 000 асобнікаў, а святочныя выданні — да 1 мільёну[2]. Напрыканцы 2008 года сярэдні продаж газеты быў больш за 388 000 асобнікаў, ці другое месца пасля штодзённіка «Fakt»[3].

З часу заснавання газеты яе галоўным рэдактарам з'яўляецца Адам Міхнік.

Штодзённыя мясцовыя выданні[правіць | правіць зыходнік]

Рэдакцыя ў Лодзі
Сядзіба рэдакцыі вроцлаўскага выдання
Сядзіба рэдакцыі познаньскага выдання
  • Беластоцкае выданне («Gazeta w Białymstoku») — Беласток
  • Бельскае выданне — Бельска-Бяла
  • Быдгашскае выданне («Gazeta w Bydgoszczy») — Быдгашч
  • Чэнстахоўскае выданне («Gazeta w Częstochowie») — Чэнстахова
  • Гожаўскае выданьне — Гожаў-Велькапольскі
  • Катавіцкае выданне («Gazeta w Katowicach») — Катавіцы
  • Кельцкае выданне — Кельцы
  • Кракаўскае выданне («Gazeta w Krakowie») — Кракаў
  • Люблінскае выданне («Gazeta w Lublinie») — Люблін
  • Лодзькае выданне («Gazeta Łódzka») — Лодзь
  • Ольштынскае выданне («Gazeta Warmii i Mazur») — Ольштын
  • Апольскае выданне («Gazeta w Opolu») — Аполе
  • Плоцкае выданне (раней мазавецкае — «Gazeta na Mazowszu») — Плоцк
  • Познанскае выданне («Gazeta Wielkopolska») — Познань
  • Радамскае выданне («Gazeta w Radomiu») — Радам
  • Жэшаўскае выданне («Gazeta w Rzeszowie») — Жэшаў
  • Шчэцінскае выданне («Gazeta na Pomorzu») — Шчэцін
  • Торунскае выданне — Торунь
  • Выданне Труймяста («Gazeta Morska») — Гданьск, Гдыня, Сопат
  • Варшаўскае выданне («Gazeta Stołeczna») — Варшава
  • Уроцлаўскае выданне («Gazeta Dolnośląska») — Вроцлаў
  • Зялёнагурскае выданне («Gazeta Zachodnia») — Зялёна Гура

Штодзённыя тэматычныя дадаткі[правіць | правіць зыходнік]

  • панядзелак: Gazeta Praca, Gazeta Sport, Ludzie i Pieniądze
  • аўторак: Gazeta Komunikaty, Gazeta Komputer (толькі ў сталічным выданні)
  • серада: Gazeta Dom, Gazeta Nieruchomości (у 13 мясцовых выданнях)
  • чацвер: Duży Format (з сакавіка 1993, напачатку як Magazyn)
  • пятніца: Gazeta Telewizyjna, Gazeta Co Jest Grane, Teatry (толькі ў сталічным выданні), Supermarket (толькі ў выданнях: лодзі і труймяста), Wieża Ciśnień (толькі ў вроцлаўскім выданні), Komiksowo (выдавалася да 2004 г.)
  • субота: Gazeta Turystyka, Gazeta Wysokie Obcasy (тэматыка звязаная з кабетамі, з 3 красавіка 1999), Gazeta Książki (раз у месяц ў сталічным выданні), Zdrowie i Uroda (раз на месяц)

Акрамя таго газета выдае таксама тэматычныя серыі, кнігі, плакаты і г. д. З газетай звязана Biblioteka Gazety Wyborczej.

Сусветнае сеціва[правіць | правіць зыходнік]

З сакавіка 1995 года GW трымае ўласнае інфармацыйнае адлюстраванне ў Інтэрнэце. На яе аснове паўстаў у 2001 годзе партал Gazeta.pl. У 2006 годзе з парталу вылучаны сервіс Wyborcza.pl, які стаў афіцыйным інтэрнэт-адлюстраваннем газеты. З лютага 2009 года галоўным рэдактарам Wyborcza.pl з'яўлаецца Эдвард Кжэмень[4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.5. Мн., 1997, С.434

Зноскі

  1. Newsweek: Okrągły Stół, czyli gra o Polskę
  2. [1] Kultura, nauka, media. Rynek prasowy w Polsce //Ministerstwo Spraw Zagranicznych
  3. [2] // Teleskop Online, сьнежань 2008
  4. Edward Krzemień redaktorem naczelnym Wyborcza.pl

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]