Герань

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Geranium)
Герань

Герань цёмна-бурая (Geranium phaeum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geranium L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29104
NCBI  4028
EOL  14470
GRIN  t:4924
IPNI  327764-2

Герань[3], або журавельнік[4] (Geranium) — род сямейства Гераніевыя. Усяго вядома больш за 300 відаў[5] траў і паўхмызнякоў, рассеяных па ўсім свеце, а таксама ў трапічным поясе — на гарах.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад грэчаскага слова geranion або geranios, якое пераводзіцца, як «журавель», бо плады герані нагадваюць дзюбу жураўля.

У Германіі герань называюць Storchschnäbel, што перакладаецца, як «бусліны нос», у Англіі і ЗША — Cranesbill, «журавельнік»[5]

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Лісце на доўгіх хвосціках, рассечанае вельмі розна, пальчатараздзельнае або пальчаталопасцевае, рэдка перыстае з 3—5 лісточкамі. Лісце многіх відаў мягкаваласістае. Змяшчае гераніевы алей.

Кветаносы з 1—3 кветкамі. Кветкі правільныя, буйныя і прыгожыя, з 5-лістовай распасцёртай чашачкай і 5 аднолькавымі амаль круглымі пялёсткамі вяночка, таксама распасцёртыя амаль у плоскасць; афарбоўка іх белая, пурпуровая, сіняя і фіялетавая розных адценняў. Тычынак 10, звычайна ўсё з пылавікамі.

Віды герані[правіць | правіць зыходнік]

Герань узгоркавая (Geranium collinum Stephan ex Willd.)

Паводле сайта The Plant List род налічвае 415 відаў. На тэрыторыі Беларусі 14 відаў[6]:

Герань у жывапісе[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. а б Карписонова Р. А. Герани в саду. «Кладезь-Букс», 2006. ISBN 5-93395-156-0
  6. Растения Беларуси

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]