Google Web Accelerator

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Google Web Accelerator — праграма, якая дазваляе сціскаць трафік, а таксама загадзя загружаць сайты, калі верагоднасць таго, што вы іх наведаеце, высокая. У наш час ужо не падтрымліваецца і недаступна для спампоўвання. Праграма інтэгравалася ў браўзеры Mozilla Firefox і Internet Explorer у выглядзе панэлі з магчымасцю дадатковых надбудоў. Браўзер Opera не падтрымліваўся.

За кошт кэшавання запытаў карыстальніка, сціску інфармацыі, якая перадаецца, і папярэдняй загрузкі найбольш верагодных запытаў праграма дазваляла эканоміць аб'ём перададзенай інфармацыі і час загрузкі вэб-старонак. У сваю чаргу не кэшаванне запытаў выклікала праблемы з доступам да некаторых вэб-сайтам (напрыклад, відэа на YouTube[1]).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]