H&M
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Крама ў Вроцлаве
H&M (Hennes & Mauritz) — шведская кампанія, найбуйнейшая гандлёвая сетка ў Еўропе па продажы вопраткі.
У 1947 Эрлінгам Персанам быў адкрыты магазін жаночай вопраткі Hennes (шв.: «для яе») у горадзе Вестэрас, Швецыя. Пазней, у 1968 годзе Эрлінг Персан набывае краму для паляўнічых і рыбаловаў Mauritz Widforss. У асартымент дадаюцца лініі вопраткі для мужчын і дзяцей, назва кампаніі змяняецца на Hennes & Mauritz
У наш час H&M Group прадае вопратку і касметыку прыблізна ў 2000 крамах у 37 краінах свету. У кампаніі працуюць прыблізна 76 000 супрацоўнікаў.