H2-293

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
H2
Паравоз H2-293
Асноўныя даныя
Восевая формула 2-3-0
Год пабудовы 1900 год
Краіна пабудовы  ЗША
Завод Злучаныя Штаты Амерыкі Richmond
Краіна эксплуатацыі  Расійская імперыя,  РСФСР,  Фінляндыя
Шырыня каляіны 1524 мм
Тэхнічныя даныя
Працоўная маса паравоза 44,5 т
Счэпная маса 31,5 т
Канструкцыйная хуткасць 80 км/г
Дыяметр рухальных колаў 1575 мм
Дыяметр лятунковых колаў 1050 мм
Ціск пары ў катле 12 атм
Паравая машына простая
Дыяметр цыліндраў 406 мм
Ход поршня 610 мм

H2-293 — паравоз, пабудаваны амерыканскай паравозабудаўнічай кампаніяй Richmond Locomotive Works для чыгунак Фінляндыі ў 1900 годзе. На паравозе H2-293 10 жніўня 1917 года і 7 кастрычніка 1917 года Уладзімір Ільіч Ленін нелегальна перасякаў мяжу Фінляндыі. У наш час дадзены паравоз з’яўляецца адным з нешматлікіх захаваных паравозаў гэтай серыі, прыналежыць да аб’ектаў культурнай спадчыны Расійскай федэрацыі[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паравоз H2-293 быў пабудаваны ў 1900 годзе амерыканскай паравозабудаўнічай кампаніяй Richmond Locomotive Works. У 1913 годзе ён быў набыты Упраўленнем Фінляндскіх чыгунак і вазіў прыгарадныя цягнікі па маршруце Пецярбург — Райвола. Машыністам паравоза з’яўляўся Гуга Ялава.

9 жніўня 1917 года Г. Ялава, машыніст паравоза H2-293, які рухаўся з цягніком № 71, на станцыю Ўдзельная ўзяў пад выглядам качагара ў паравозную будку Ўладзіміра Ільіча Леніна, які хаваўся ад Часовага ўраду. Абмінуўшы памежны кантроль на станцыіі Белавостраў, Ленін пакінуў паравоз на станцыі Тэрыокі (цяпер станцыя Зеленагорск).

7 кастрычніка 1917 года на гэтым жа паравозе пры садзейнічанні Ялавы Ленін вярнуўся з Фінляндыі ў Петраград.

Напачатку 1918 года машыністам паравоза стаў Мікалай Рыбкін. У красавіку 1918 года манеўровы паравоз уразаўся ў бок 293-га, у аварыі разбіла левую паравую машыну, зляцела труба і пясочніца.

У сакавіку 1920 года машыніст дэпо Фінляндскага вакзала Герман Рыконэн прапанаваў «…адзначыць пралетарскае свята 1 Мая добрым падарункам Рэспубліцы», аднавіўшы адзін ці некалькі непрацоўных паравозаў. Сфармавалася ініцыятыўная група, якая ўключала ў сябе чатырох машыністаў і траіх памагатых. Абраць машыну для рамонту было даручана машыністу таго ж дэпо Вальдэмару Віралайнэну]], які і адшукаў на базе запасу ленінскі паравоз. У аднаўленні 293-га, апроч Віралайнэна і Рыконэна, таксама бралі ўдзел машыністы Сікандр і Ханэнен. З 1 траўня 1920 года паравоз вадзіў прыгарадныя цягнікі ад Фінляндскага вакзала, Віралайнэн працаваў на ім на працягу года[2].

У 1924 годзе разам з іншай маёмасцю паравоз быў перададзены Фінляндскай чыгунцы.

У 1947 годзе Вірэлайнэн заняўся пошукамі паравоза і вызначыў, што H2-293 прыпісаны да дэпо Тамперэ, водзіць прыгарадныя цягнікі. У Фінляндыі паравоз часткова мадэрнізавалі, паставіўшы, у прыватнасці, параперагравальнік.[3] Акрамя таго, з-за пераабсталявання на вугальны апал, была ўсталявана цыліндрычная дымавая труба. У 1957 годзе ўрад Савецкага Саюзу даручыў Віралайнэну адшукаць паравоз у Фінляндыі. Пасля перамоў урадам Фінляндыі было прынята рашэнне аб перадачы паравоза Савецкаму Саюзу[4].

13 чэрвеня 1957 года ў Хельсінкі адбылася цырымонія перадачы 293-га савецкай урадавай дэлегацыі. 17 чэрвеня таго ж года фінская лакаматыўная брыгада (машыніст Т. Соліа, памочнік машыніста X. Якола) прывяла яго на памежную станцыю Вайнікала. Лакаматыў прыняла савецкая паравозная брыгада лакаматыўнага дэпо Выбарг (машыніст В. Цяплякоў, памагаты машыніста В. Серыкаў), і ў 16 гадзін 21 хвіліну паравоз адправіўся да савецкай памежнай станцыі Лужок. 20 чэрвеня ст. машыніст Адольф Данілавіч Ліндстрэм прывёў яго ў Ленінград[5].

Паравоз-помнік[правіць | правіць зыходнік]

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810222002аб'ект № 7810222002

Пасля вяртання ў Савецкі Саюз паравоз больш не эксплуатаваўся. Паравоз быў усталяваны як помнік у скверы на рагу Нейшлотскага завулка і Ляснога праспекта, дзе прастаяў каля пяці месяцаў. 22 красавіка 1961 года (у 91-я ўгодкі з дня нараджэння У. І. Леніна), гістарычны паравоз быў усталяваны каля адной з платформаў Фінляндскага вакзала горада Ленінграда, цяпер Санкт-Пецярбурга. Да 1964 года, для паравоза быў пабудаваны шкляны павільён па праекце архітэктараў П. А. Ашасціна і Е. В. Лаханавай. 4 лістапада 1964 года а 8 гадзіне 40 хвіліне паравоз H2-293 быў усталяваны на вечную стаянку[6].

У красавіку — траўні 2005 года Кастрычніцкая чыгунка капітальна адрамантавала мемарыял: на паравозе былі заменены шыбы, адноўлена будка, машыну ачысцілі пескаструменевым апаратам і перафарбавалі. Адначасова з гэтым, былі выраблены працы па рамонце ахоўнага павільёну: заменена шкленне, усталявана начное падсвятленне[7].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Паравоз H-293. Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі. Інфармацыйна-даведкавыя рэсурсы. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012.
  2. Генадзь Фіш. Машыністы паравоза 293 // «Вакол Света». — Красавік 1970. — № 4 (2535).
  3. В. А. Ракаў. Паравозы тыпу 2-3-0 Фінляндскай чыгункі // Лакаматывы айчынных чыгунак 1845-1955. — 2-е, перапрацаванае і дапоўненае. — М.: «Транспарт», 1995. — С. 223. — ISBN 5-277-00821-7.
  4. Валер Сідоркін. Генерал-дырэктар цягі // «Карэлія». — 13.03.2009. — № 9 (14154).
  5. Паравоз №293. «Энцыклапедыя Пецярбурга». Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2012.
  6. В. В. Несцераў. Ці ведаеш ты свой горад? — Л.: Дзіцячая літаратура, 1971.
  7. Ленінскі паравоз капітальна адрамантавалі. Фантанка.ру (25 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2014. Праверана 11 снежня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]