Honda Prelude
Honda Prelude — чатырохмясцовае купэ вытворчасці кампаніі Honda. Выраблялася з 1978 г. Знята з вытворчасці ў 2001 г. з-за высокага кошту і нізкага попыту.
Агульны аб'ём продажаў склаў 826,082 штук.
- Пакаленне I (1979-1982): 171,829 шт.
- Пакаленне II (1983-1987): 336,599 шт.
- Пакаленне III (1988-1991): 160,909 шт.
- Пакаленне IV (1992-1996): 98,627 шт.
- Пакаленне V (1997-2001): 58,118 шт.
Змест |
Першае пакаленне (1978-1982) [правіць]
Першае пакаленне з'явілася ў 1978 годзе на базе мадэлі Accord.
Аўтамабіль абсталёўваўся рухавіком аб'ёмам 1,6 л. магутнасцю 80 к.с. На аўтамабіле выкарыстоўвалася пяціступеністая механічная трансмісія або двухступеністая аўтаматычная.
Другое пакаленне (1982-1987) [правіць]
Другое пакаленне з'явілася ў 1982 годзе.
Трэцяе пакаленне (1987-1991) [правіць]
У 1987 годзе адбылася прэзентацыя трэцяга пакалення Honda Prelude.
Гама рухавікоў была прадстаўлена: 1,8 л / 106 к.с. і 2,0 л / 137 к.с. У 1990 годзе з'яўляецца новы рухавік магутнасцю 140 к.с.
Аўтамабіль цікавы тым, што менавіта на яго ўпершыню ў свеце сталі ўсталёўваць сістэму кіравання ўсімі чатырма коламі (4WS).
Чацвёртае пакаленне (1991-1996) [правіць]
У 1991 годзе, для японскага рынка, пачаты выпуск чацвёртага пакалення аўтамабіля. На іншыя рынкі аўтамабіль выйшаў у 1992 годзе.
Камплектацыя «S» абсталёўвалася рухавіком F22B 160 к.с., «Si-VTEC» абсталёўвалася H22A 200 к.с., «Si» — H23A1 «2.0i» 133 к.з. (93 кВт). Лэйбл «Si-VTEC» выкарыстоўваўся да канца 1993 года, пасля чаго яго скарацілі да проста «VTEC».
Пятае пакаленне (1996-2001) [правіць]
Honda Prelude пятага пакалення з'явілася ў канцы 1996 года.
Яно стала даўжэй папярэдняга на 35 мм, што спрыяла больш камфортнаму размяшчэнню пасажыраў, асабліва ў задняй частцы салона.
Рухавікоў было два: 2,0-літровы магутнасцю 133 к.с. і 2,2-літровы. Апошні выпускаўся ў двух версіях: VTI (185 к.с.) і VTI-S (200 к.с.). Аўтамабіль абсталёўваўся як механічнымі, так і аўтаматычнымі каробкамі перадач.
З-за досыць высокага кошту гэта пакаленне не карысталася вялікім попытам на рынку. Увосень 2000 года вытворчасць Honda Prelude вырашана было спыніць.
