IBM PC

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з IBM-PC)
IBM PC
IBM PC 5150
Тып Персанальны камп’ютар
Выпушчаны 12 жніўня 1981
Выпускаўся па 2 красавіка 1987
Працэсар Intel 8088, 4,77 МГц
Памяць 16–640 КБ
АС IBM BASIC / PC-DOS 1.0

IBM PC — першы масавы персанальны камп’ютар вытворчасці фірмы IBM, выпушчаны ў 1981 годзе.

Першы IBM PC меў працэсар Intel 8088 з частатой 4,77 МГц, ад 16 да 256 Кбайт аператыўнай памяці. Складаўся з гарызантальнага корпуса, з размешчанай у ім асноўнай платай, дзе змяшчалася 45 мікрасхем малой і сярэдняй ступені інтэграцыі, 10 ЗВIС — мікрапрацэсар i8088, кантролер прамога доступу да памяці i8237, кантролер перапыненняў i8259A, таймер i8254, кантролер паралельнага парта i8255A, мікрасхема запамінальнай прылады з BIOS, чатыры такія ж мікрасхемы з інтэрпрытатарам BASIC, і ад 9 да 36 мікрасхем дынамічнага АЗП 4116. У правым заднім вуглу корпусу знаходзіўся блок сілкавання з імпульсным пераўтваральнікам, а ў правай пярэдняй частцы было адведзена месца для размяшчэння аднаго ці двух дыскаводаў на гнуткіх магнітных дысках формфактара 5¼ цалі.

Мацярынская плата мадэлі 5150 мела 5 слатоў пашырэння, звычайна адно з іх было занята відэаадаптэрам, і яшчэ адно — кантролерам гнуткіх дыскаў. Для далучэння прынтара трэба было набыць адаптар паралельнага парта, а для далучэння мадэма — адаптар паслядоўнага парта. Прапаноўваліся і іншыя платы, у прыватнасці, для пашырэння аператыўнай памяці звыш 64 КБайт на мацярынскай плаце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1980-х гадоў IBM вельмі актыўна працавала па буйным заказам. Некалькі раз іх рабіў амерыканскі ўрад, некалькі разоў ваенныя. Свае мэйнфрэймы яна пастаўляла, як правіла, адукацыйным і навуковым установам, а таксама вялікім карпарацыям.

Званне першага масавага персанальнага камп’ютара належыць мадэлі 5100, выпушчанай яшчэ ў 1975 годзе. Ён быў куды болей кампактным, чым мэйнфрэймы, меў асобны манітор, накапляльнік і клавіятуру, але прызначаўся для рашэння навукова-інжынерных задач. Для бізнесменаў і проста аматараў тэхнікі ён не вельмі падыходзіў, і не ў апошнюю чаргу з-за кошту, які складаў каля $20 000.

Гісторыя стварэння першага IBM PC (мадэлі IBM 5150), які паклаў пачатак сямейству найбольш распаўсюджаных сучасных персанальных камп’ютараў, пачалася так: першы IBM PC быў распрацаваны прыкладна за год (работа пачалася ў ліпені 1980 годаі была завершана 12 жніўня 1981 года) дванаццаццю супрацоўнікамі пад кіраўніцтвам Дона Эстрыджа (Don Estrige) у межах Project Chess («Праект Шахматы») у г. Бока-Ратон, штат Фларыда, падраздзяленні IBM. Для параўнання: штат кампаніі Microsoft у той час налічваў 32 чалавекі.

У той час фірма IBM не надавала вялікай значнасці персанальным камп’ютарам, таму ў IBM PC было ўжыта шмат «чужых» кампанентаў — адным з іх ключавых рашэнняў было выкарыстанне распрацовак іншых вытворцаў. Гэта адначасова эканоміла мноства сродкаў і часу на ўласных навуковых кадрах. У той час рынак персанальных камп’ютараў бый падзелены паміж Commodore PET, сямействам 8-бітных сістэм Atari, Apple II і Radio Shack TRS-80 вытворчасці Tandy Corporation, таму IBM імкнуліся не страціць момант. першапачаткова Дон Эстрыдж у якасці працэсара абраў IBM 801 і спецыяльна распрацаваную для яго аперацыйную сістэму. Але крыху раней IBM прэзентавалі ў шырокі продаж мікракамп’ютар Datamaster (поўная назва System/23 Datamaster ці IBM 5322), у аснове якога быў працэсар Intel 8085. Як раз гэта і з’яўлялася прычынай выбару для першага ПК IBM працэсара Intel 8088. У IBM PC нават слоты пашырэння супадалі з такімі ў Datamaster. Intel 8088 патрабаваў новую аперацыйную сістэму DOS, вельмі своечасова прапанаваную маленькай кампаніяй з Рэдманда пад назвай Microsoft. Новы дызайн для манітора і прынтара рабіць не сталі. У якасці манітора бый абраны раней створаны японскім падраздзяленне IBM манітор, а друкавальнай праладай стай прынтар вырабу Epson. Больш таго, насуперак жорсткай палітыцы IBM у галіне інтэлектуальнай уласнасці, ні гэтыя кампаненты, ні распрацаваня тут жа базавая сістэма ўводу-вываду не былі заліцэнзаваныя, што дазволіла іншым фірмам, карыстацца апублікаванымі спецыфікацыямі, ствараць мноства клонаў IBM PC і хутка забраць у IBM львіную долю гэтага рынку, які хутка павялічваўся.

IBM PC прадаваўся ў разнастайных канфігурацыях. Самая дарагая каштавала $3005. Яна абсталёўвалася працэсарам Intel 8088, працуючым на частаце 4,77 МГц. Аб’ём АЗП складаў 64 кбайта. У якасці прылады для пастаяннага захоўвання даных прапанавалася ўжываць 5.25-цалевыя floppy-дыскаводы. Іх можна было ўсталяваць адзін ці два ў камп’ютар. Пазней IBM пачала пастаўляць мадэлі, якія дазвалялі далучаць касетныя носьбіты даных. Цвёрды дыск у IBM 5150 усталяваць было нельга з-за недастатковай магутнасці блока сілкавання. Аднак кампанія выпусціла так званы «модуль пашырэння» ці Expansion Unit (вядомы як IBM 5161 Expansion Chassis) з цвёрдым дыскам на 10 Мбайт. Ён патрабаваў асобнай крыніцы сілкавання. Акрамя таго, у яго можна было ўсталяваць другі HDD. Таксама ён меў 5 слотаў пашырэння, у той час як сам камп’ютар меў яшчэ 8. Але для далучэння Expansion Unit патрабавалася ўжываць карты Extender Card і Receiver Card, якія ўсталёўваліся ў модуле і ў корпусе адпаведна. Іншыя слоты пашырэння камп’ютара звычайна былі заняты відэаадаптарам, карткамі з партамі ўводу/вываду і г. д. Можна было павялічыць аб’ём АЗП да 256 кбайт (са з’яўленнем плат большай ёмістасці — да 544 кбайт).

Самая танная канфігурацыя абыходзілася ў суму $1565. Разам з ёй пакупнік атрымоўваў такі ж самы працэсар, але аператыўнай памяці было толькі 16 Кбайт. Не пастаўляўся з камп’ютарам і floppy-дыскавод, а таксама не было і стандартнага CGA-манітора. Затое меўся адаптар для касетных накапляльнікаў і відэаадаптар, арыентаваны на далучэнне тэлевізара. Такім чынам дарагая мадыфікацыя IBM PC была створана для бізнесу (дзе і атрымала даволі шырокае распаўсюджванне), а больш танная — для дома.

З цягам часу з’явіліся новыя мадэлі відэаадаптараў:

  • 1 кастрычніка 1987 года ў продажы з’явіўся відэаадаптар, які забяспечваў рэжым VGA. Для падтрымкі відэарэжыма з разрозненнем 640×480 пікселяў пры 16 колерах патрабавалася 256 кбайт відэапамяці.
  • У маі 1988 года ў продажы з’явіўся відэаадаптар, які забяспечваў рэжым PPGA з разрозненнем 640×480 пікселяў з 256 колерамі.

Канфігурацыя першага IBM PC[правіць | правіць зыходнік]

Працэсар Intel 8088 з частатой 4,77 МГц (4/3 частаты паднясучай NTSC), ёмкасць АЗП ад 16 да 256Кбайт. Floppy-дыскаводы ёмкасцю 160 Кбайт набываліся за асобную плату ў колькасці 1 ці 2 шт. Цвёрдага дыска не было.

Ключавыя тэхналогіі[правіць | правіць зыходнік]

  • сістэмная шына ISA са стандартнымі слотамі, што дазваляла ўстаўляць у камп’ютар разнастайныя платы пашырэння (відэа-, гукавыя, сеткавыя і іншыя адаптары)
  • BIOS — набор сістэмных функцый, які дазваляе распрацоўшчыку ПЗ абстрагавацца ад дэталяў работы апаратуры і не залежыць ад пэўнай канфігурацыі сістэмы. (Да гэтага ўсё ПЗ распрацоўвалася толькі пад пэўныя машыны і пастаўлялася разам з імі)
  • У IBM PC можна было ўжываць альбо манахромны відэаадаптар MDA (тэкст 80×25, памер сімвала 9×14), альбо каляровы відэаадаптар CGA (тэкст 80×25 ці 40×25, памер сімвала 8×8, альбо графіка з разрозненнем 320×200 пікселяў пры 4-х колерах ці разрозненнем 640×200 пікселяў пры 2 колерах). Нават можна было ўставіць абодва відэаадаптара і далучыць адразу два манітора, манахромны і каляровы.

Мадэльны рад[правіць | правіць зыходнік]

Уплыў на далейшае развіццё ПК[правіць | правіць зыходнік]

Працэсар Intel 8088, які ўжываўся ў IBM PC, у той час разглядаўся як часовае рашэнне ў галіне 16-бітных працэсараў, бо распрацоўка «сапраўднага» працэсара Intel 80286 патрабавала шмат часу. Аперацыйная сістэма MS-DOS таксама лічылася «часовай»: пад працэсар Intel 80286 меркавалася стварыць «сур’ёзную» аперацыйную сістэму — OS/2.

Архітэктура IBM PC прыжылася настолькі, што большасць працэсараў 80286 і нават 80386 выкарытоўваліся ў рэжыме сумяшчальнасці з 8086 («рэальны рэжым»), а MS-DOS надоўга стала дамінуючай аперацыйнай сістэмай на IBM PC. Такому поспеху IBM PC спрыяла адкрытая архітэктура IBM PC. Любы вытворца мог рабіць перыферыю і ПЗ для IBM PC без набыцця аніякай ліцэнзіі. IBM прадавала IBM PC Technical Reference Manual, дзе быў размешчаны поўны крынічны код BIOS. У выніку праз год свет убачыў першыя IBM PC сумяшчальныя камп’ютары ад Columbia Data Products. Далей з’явілася Compaq і іншыя кампаніі.

Адрозненне паміж працэсарамі 8088 і 8086 знаходзіцца ў шырыні знешняй шыны даных — працэсар 8086 перасылае 16-разрадныя, а 8088 — васьміразрадныя даныя. На момант выпуску IBM PC, чып 8088 быў значна таннейшы, ужыванне 8-мі разраднай шыны даных спрошчвала апаратуру. «Сапраўдны» 16-ці разрадны 8086 працэсар з’явіўся ў «клонах», вырабленых іншымі фірмамі, прыкладна праз год пасля IBM PC, хоць распрацаваны быў амаль на год раней, чым 8088.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]