IBM PC/AT

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
IBM PC/AT
Ibmcerrojo.jpg
Тып персанальны камп'ютар
Выпушчаны 1984
Выпускаўся па 1990 г.
Працэсар Intel 80286 @ 6 и 8 МГц
Памяць 640 KB ~ 16 МБ
Прылады захоўвання даных 20 Мб
АС PC-DOS 3.0, OS/2

IBM PC/AT ці IBM 5170 (скарачэнне ад Advanced Technology) — персанальны камп'ютар, трэцяе пакаленне IBM PC.

З выкарыстаннем працэсара Intel 80286 быў звязаны пераход на шыну AT bus: 16-разрадную шыну даных, 24-бітную шыну адраса, што дазваляла адрасаваць АЗП аб'ёмам да 16 Мбайт (у параўнанні з 640 кбайт арыгінальнай мадэлі IBM PC). Пры гэтым забяспечвалася сумяшчальнасць з платамі старога ўзору (шына даных — 8 біт, шына адрасу — 20 біт).

На мацярынскай плаце з'явілася батарэйка для сілкавання мікрасхемы CMOS, у памяці якой, ёмістасцю 50 байт, знаходзіўся змест гадзінніка рэальнага часу. Спачатку IBM PC не меў такой памяці і карыстальніку, каб пазбегнуць скідання часу пасля выключэння на 01/01/1980, прыходзілася альбо ўсталёўваць дату і час самастойна, з дапамогай каманд Time і Date, альбо ўсталёўваць плату пашырэння з гадзіннікам рэальнага часу.

Праграма настройкі BIOS пастаўлялася на дыску, што дазволіла адмовіцца ад DIP-пераключальнікаў, што канфігуравалі IBM PC і IBM PC/XT.

Большасць клонаў IBM PC/AT мела праграму наладкі BIOS, размешчаную ў ПЗП, якая працавала значна хутчэй, чым з дыска.

Разам з IBM PC/AT пастаўлялася 84-клавішная клавіятура: 84-й кнопкай стала SysRq (System Request); лічбавая клавіятура цяпер змяшчалася асобна ад асноўнага блока клавіш; дадаліся святлодыёды ў якасці індыкатараў Caps lock/Scroll lock/Num lock. Клавіятура IBM PC/AT ужывала той жа 5-штырковы DIN-раз'ём, што і клавіятура IBM PC, толькі з той розніцай, што ў ёй выкарыстоўваўся двухбаковы інтэрфейс (клавіятуры IBM PC і IBM PC/XT выкарыстоўвалі аднабаковы) і з'явіўся іншы скан-код. Двухбаковы інтэрфейс дазволіў камп'ютару уключаць індыкатары на клавіятуры, ажыццяўляць скід кантролера i8042 клавіятуры, усталёўваць хуткасць абмену і інш. Пазней IBM PC/AT атрымалі 101-клавішныя клавіятуры.

Для захоўвання даных цяпер ужываліся 5¼" дыскаводы з падтрымкай дыскет ёмістасцю 1.2 Мбайт (15 сектараў па 512 байтаў, 80 трэкаў, два бакі), тым часам як папярэдняе пакаленне IBM PC выкарыстоўвала аб'ём не болей 360 кбайт. Неўзабаве на IBM PC/AT сталі даступныя і дыскаводы 3½".

Цвёрды дыск ёмістасцю 20 Мбайт быў удвая хутчэй (40 мс), чым у папярэдняй мадэлі, IBM PC/XT, але раннія мадэлі цвёрдых дыскаў, вырабленыя Computer Memories (CMI), мелі 25-30 % паломак на працягу года эксплуатацыі. Часткова гэта адбывалася з-за памылкі ў алгарытме FAT, якім карысталася MS-DOS 3.0 падчас паркоўкі галовак чытання/запісу ў момант выключэння сілкавання камп'ютара.

Раннія IBM PC/AT (1984—1986 гадоў вырабу) абсталёўваліся CGA, манахромным MDA, EGA ці PGA відэаадаптарам. Мадэлі, вырабленыя пазней (пасля 1987 года), камплектаваліся толькі VGA відэаадаптарам, адваротна сумяшчальным з рэжымам EGA і CGA. Апцыянальна для прафесійнай работы з графікай можна было заказаць відэаадаптар PGC (Professional Graphics Controller) коштам $4290, які быў здольны выводзіць да 256 колераў на экран манітора з разрозненнем 640х480 пікселяў, а таксама падтрымліваў 2D і 3D паскарэнне для CAD-праграм.

Падобна свайму папярэдніку IBM PC, IBM PC/AT падтрымлівае дадатковы чып матэматычнага сапрацэсара Intel 80287 для больш хуткага выканання аперацый з лікамі з плаваючай коскай.

IBM PC/AT быў абсталяваны блакіроўкай з цыліндрычным ключом, якая магла выкарыстоўвацца, каб прадухіліць доступ да камп'ютара, адключаючы клавіятуру.

Для падтрымкі гэтага мноства інавацый, уключаючы падтрымку сеткі ў ядры, давялося істотна дапрацаваць аперацыйную сістэму, якая выйшла пад назвай PC-DOS 3.0. У гэты ж час з'явілася аперацыйная сістэма OS/2.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]