З пляцоўкі Вікіпедыя.
PS/2 (Personal System) — серыя персанальных камп'ютараў кампаніі IBM на працэсарах серый Intel 80286 і Intel 80386, якія вырабляліся з красавіка 1987 года. Асноўнай рынкавай мэтай серыі PS/2 было выцясненне з рынку персанальных IBM-сумяшчальных камп'ютараў іншых вытворцаў Амерыкі, а таксама ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі[1]. Галоўным спосабам дасягнення гэтай мэты стала ужыванне закрытых стандартаў, у тым ліку шыны, якая выкарыстоўвала мікраканальную архітэктуру (англ.: Micro Channel Architecture, MCA), не дапушчаючы іх ужывання іншымі распрацоўшчыкамі без дарагога ліцэнзавання, і выраб складаных для паўтарэння невялікімі кампаніямі мікрасхем высокай ступені інтэграцыі. Аднак чаканні кампаніі не спраўдзіліся — старыя адкрытыя тэхналогіі былі ўдасканаленыя канкурэнтамі IBM і апынуліся больш жывучымі. Тым не менш, пэўны камерцыйны поспех у карпаратыўным сегменце рынку быў дасягнуты.
Нягледзячы на агульную няўдачу архітэктуры (яшчэ да 1994 IBM пачала выпускаць камп'ютары PS/1, сумяшчальныя са звычайнай PC, у 1994 годзе ўжо не вырабляліся настольныя PS/2, толькі серверы, а яшчэ праз 2-3 гады IBM спыніла вытворчасць персанальных камп'ютараў увогуле — працяг лініі PS/1 пад назвай Aptiva быў апошняй мадэллю), шэраг навацый, прынесеных PS/2, прыдаліся:
- IBM PS/2, мадэль 55SX
-
-
-
Блок сілкавання, памяць SIMM, раз'ём платы пашырэння.
-
Усталявана плата пашырэння.
-
-
Зноскі
- ↑ У канцы 80-х гадавы прыбытак ад продажу персанальных камп'ютараў фірмы IBM складаў каля 8-9 млрд долараў супраць больш 10 млрд долараў іншымі вытворцамі