iPad

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
iPad
Вытворца

Foxconn[1][2] для Apple

Тып

Планшэтны медыя плэер/ПК

Дата выхаду

Мадэль з Wi-Fi (ЗША): 3 красавіка 2010[3]
Мадэль з Wi-Fi+3G (ЗША): 30 красавіка 2010[4]
Абедзве мадэлі (міжнародныя): 28 мая 2010[5]

Аперацыйная сістэма

Apple iOS 5.1 — з 7 сакавіка 2012 год

Харчаванне

Перазараджваемы незамяняльны Літый-палімерны акумулятар;

ЦП

iPad: 1 GHz Apple A4
iPad 2: 1 GHz двух'ядзерны Apple A5
The new iPad: A5X двух'ядзерны; верагодна 1 ГГц.

Сталая памяць

Флэш-памяць
16, 32, і 64 GB

Аператыўная памяць

iPad: 256 МБ DDR SDRAM[6],
iPad 2: 512 МБ LPDDR2,
The new iPad: верагодна, 1024 МБ.

Дысплей

1024×768 пікселяў, XGA, 132 ppi, Суадносіны бакоў экрана 4:3, Святлодыёдная падсвятленне, IPS LCD дысплей, 9,7 (дыяганаль),
The new iPad: 2048x1536 пікселяў[7]

Увод

Сэнсарны экран з падтрымкай Мультытач, Гарнітура, Акселерометр, лічбавы компас, гіраскоп (iPad 2)

Камера

iPad: не
iPad 2: ёсць (франтальная (0.3 Mpx) і задняя (0.9 Mpx)), здымка 720p відэа[8]

Інтэрфейсы

Wi-Fi (802.11a/b/g/n), Bluetooth 2.1+EDR,
Wi-Fi+3G мадэль таксама ўключае: A-GPS, Micro-sim slot, Quad-band, GPRS/EDGE, Tri-band UMTS HSDPA

Анлайн-сэрвіс

iTunes Store, App Store, MobileMe, iBookstore

Памеры

9.56 in (24.3 cm) (h)
7.47 in (19.0 cm) (w)
0.5 in (1.3 cm) (d)

Вага

Wi-Fi model: 1.5 lb (680 g)
Wi-Fi+3G: 1.6 lb (730 g)[9]

Related articles

iPod touch, iPhone

Сайт

apple.com/ipad

iPad[10] — інтэрнэт-планшэт, выпусканы кампаніяй Apple. Першая версія планшэта была прадстаўлена на прэзентацыі ў Сан-Францыска Стывам Джобсам 27 студзеня 2010 года. Старт продажаў адбыўся ў Нью-Ёрку на Пятай авеню 3 красавіка 2010 года.[11] 2 сакавіка 2011 года публіцы была прадстаўлена мадэль другога пакалення — iPad 2, з палепшанымі характарыстыкамі. 7 сакавіка 2012 года публіцы была прадстаўлена мадэль трэцяга пакалення пад назвай "The new iPad". Яна павінна з'явіцца ў продажы ў ЗША з 16 сакавіка, затым пазней яшчэ ў дзесяці краінах.

Apple iPad з'яўляецца класічным прыкладам інтэрнэт-планшэтаў і прынцыпова адрозніваецца ад персанальных камп'ютараў. Шматлікія аналітыкі адносяць інтэрнэт-планшэты да прылад посткамп'ютарнай эпохі, якія прасцей і зразумелей звыклых персанальных камп'ютараў і з часам могуць выцесніць ПК з ІТ-рынка[12][13].

На прэзентацыі інтэрнэт-планшэта Apple iPad 2 Стыў Джобс сказаў: «… Тэхналогіі неаддзельныя ад гуманітарных навук — і гэта сцвярджэнне як ніколі справядліва для прылад посткамп'ютарнай эпохі. Канкурэнты спрабуюць намацаць аптымальны баланс у новых мадэлях персанальных камп'ютараў. Гэта не той шлях, які выбірае Apple — насамрэч, будучыня за посткамп'ютарнымі прыладамі, якія прасцей і зразумелей звыклых PC»[14].

Пастаўшчыкі камплектавалых[правіць | правіць зыходнік]

Сярод пастаўшчыкоў камплектавалых для новай прылады зваліся кампаніі LG Display і Chimei Innolux Corp., якія з'яўляюцца асноўнымі вытворцамі дысплеяў (10 млн штук), а таксама Samsung, з якой складзены кантракт на пастаўку дадатковых 3 млн экранаў[15]. Апошняя, акрамя таго, магчыма, з'яўляецца вытворцам працэсара. Зборкай прылады займаецца тайванская Hon Hai Precision Industry Co. (Foxconn)[16].

Кошт і пачатак паставак[правіць | правіць зыходнік]

Кошт мадэляў iPad у ЗША[17]:

16GB 32GB 64GB
Wi-Fi $499 $599 $699
Wi-Fi + 3G + GPS $629 $729 $829

У ЗША продажы планшэта iPad з Wi-Fi пачаліся 3 красавіка 2010 года[18]. Продажы iPad з Wi-Fi і 3G стартавалі пазней — мадэлі з'явіліся на прылаўках 30 красавіка 2010 года (у ЗША)[4].

Пачатак міжнародных продажаў iPad (у Аўстраліі, Канадзе, Францыі, Германіі, Італіі, Японіі, Іспаніі, Швейцарыі і Вялікабрытаніі) адбыўся 28 мая 2010 года[5][19]. Таксама кампанія заявіла, што плануе пачаць продажы планшэтнага камп'ютара ў Аўстрыі, Бельгіі, Ганконгу, Ірландыі, Люксембургу, Мексіцы, Нідэрландах, Новай Зеландыі і Сінгапуры ў ліпені.

Кошт мадэляў iPad для міжнароднага продажу[19]:

16GB 32GB 64GB
Wi-Fi €479 Europe, £429 U.K., $549 Canadian, $629 Australian €579 Europe, £499 U.K., $649 Canadian, $759 Australian €679 Europe, £599 U.K., $749 Canadian, $879 Australian
Wi-Fi + 3G + GPS €579 Europe, £529 U.K., $679 Canadian, $799 Australian €679 Europe, £599 U.K., $779 Canadian, $928 Australian €779 Europe, £699 U.K., $879 Canadian, $1,049 Australian

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

У мадэлях iPad Wi-Fi+3G прысутнічае модуль GPS-прыёмніка, які можа працаваць як у аўтаномным рэжыме, так і ў рэжыме A-GPS[20]. Акрамя таго, замест звычайнай SIM-карты выкарыстоўваецца карта фармату Micro-SIM.

Адмыслова для iPad выпушчаны адаптаваны офісны пакет iWork і адкрыты новы аддзел у iTunes Store, даступны праз сістэмны дадатак App Store.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Wintek May Be Behind Delayed iPad Launch | News | The Mac Observer
  2. Is iPad Sold Out?
  3. Прэс-рэліз Apple: iPad Available in US on April 3
  4. 4,0 4,1 Прэс-рэліз Apple: iPad Wi-Fi + 3G Models Available in US on April 30
  5. 5,0 5,1 Прэс-рэліз Apple: iPad Available in Nine More Countries on May 28
  6. http://www.ifixit.com/Teardown/iPad-Teardown/2183/2 teardown of production iPad
  7. Apple выпусціла новы iPad. Сотовик, 7.03.2012.
  8. Apple - iPad 2 - View the technical specifications for iPad 2
  9. Тэхнічныя спецыфікацыі iPad
  10. перадаецца як «айпэ́д»
  11. vesti.ru: iPad выходзіць у народ
  12. Сайт Webcrunch.ru: «Стыў Джобс пра Flash, iPad і посткамп'ютарную эру» — 11.06.2010.
  13. Сайт Rosinvest.com: «Рэй Озі папярэдзіў Microsoft пра пачатак „посткамп'ютарнага свету“» — 26.10.2010.
  14. Сайт Deepapple.com: «IPad 2: белае і чорнае па Стыве Джобсу» — 03.03.2011.
  15. Kim Yoo-chul (18 сакавіка 2010). Samsung Gets Big Order for iPad Displays. The Korea Times.
  16. Taiwan-based component makers doubt iPad production delay rumors
  17. Clearance iPad — Apple Store
  18. Apple.com: iPad Available in US on April 3
  19. 19,0 19,1 Apple announces iPad will launch in 9 more countries on May 28 [u]
  20. 28.01.2010 :: Уся праўда пра GPS у планшэтніку iPad

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons

Шаблон:Камп'ютары Apple Шаблон:Апаратнае забеспячэнне Apple з 1998