International Plant Names Index
| {{{імя}}} | |
| URL: | |
|---|---|
| Камерцыйны: |
Не |
| Тып сайта: |
База даных |
| Рэгістрацыя: |
Не |
| Аўтар: |
Каралеўскія батанічныя сады К'ю (Index Kewensis) |
International Plant Names Index (англ.: IPNI — Міжнародны паказальнік навуковых назваў раслін) — сайт у сетцы Інтэрнэт, які забяспечвае доступ да базы даных навуковых (лацінскіх) назваў раслін. Рэсурс створаны з мэтай стандартызацыі інфармацыі, якая ўваходзіць у батанічную наменклатуру. База ўтрымлівае назвы насенных раслін і папарацьов, якія выкарыстоўваюцца біялагічнай сістэматыкай. Найбольш шырока прадстаўлены назвы таксонаў рангу віду і роду. Запісы базы даных уключаюць асноўныя бібліяграфічныя звесткі пра першасныя крыніцы, якія выкарыстоўвалі гэтыя назвы. Стандартныя скарачэнні (абрэвіятуры) імёнаў аўтараў назваў даюцца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры і на аснове даных кнігі «Authors of Plant Names»[1], якія абнаўляюцца і дапаўняюцца.
Сайт і база даных створаны сумесна трыма арганізацыямі: Каралеўскімі батанічнымі садамі К'ю (Index Kewensis), Гербарыем Гарвардскага ўніверсітэта (англ.: Harvard University Herbaria) (Gray Herbarium Index[2]) і Аўстралійскім нацыянальным гербарыем (англ.: Australian National Herbarium) (APNI), якія падалі батанічныя звесткі для гэтага рэсурсу.
Сайт пачаў сваю працу ў 1999 годзе. Доступ да інфармацыі, размешчанай у базе сайта, падаецца бясплатна. Рэсурс паведамляе назвы раслін, якія сустракаліся ў навуковых публікацыях, але не рэгламентуе іх выкарыстанне ў батанічнай наменклатуры.
Падобны праект Index Fungorum[3] утрымлівае звесткі пра назвы грыбоў.
Зноскі
- ↑ R. K. Brummitt, C. E. Powell Authors of Plant Names — Kew: Royal Botanic Gardens, 1992, reprinted 1996. — 732 p. — ISBN 1842460854.
- ↑ HUH — Databases
- ↑ CABI Bioscience Databases
Спасылкі [правіць]
| •• Angiosperm Phylogeny Website (APWeb) • Germplasm Resources Information Network (GRIN) • International Plant Names Index (IPNI) • MycoBank • The Plant List • Віківіды • Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША (NCBI) • Аб'яднаная таксанамічная інфармацыйная служба (ITIS) • Энцыклапедыя жыцця (EOL) •• |