Iron Maiden
Iron Maiden — брытанскі хэві-металічны гурт, заснаваны Стывам Харысам у 1975. Гурт выпусціў 14 студыйных альбомаў, 9 канцэртных запісаў, 4 міні-альбомы і 8 зборнікаў.
Гурт лічаць адным з заснавальнікаў паджанру НВОБХМ (з анг. NWOBHM — New Wave Of British Heavy Metal). Гурт набыў папулярнасць у 1980-я і пасля шэрагу зменаў у складзе запісаў некалькі залатых і платынавых альбомаў: The Number of the Beast (1982), Piece of Mind (1983) і іншыя.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Першыя часы (1975—1978) [правіць]
Пасьля таго, як Стыў Харыс пакінуў свой мінулы гурт Smiler, у 1975, напярэдадні Новага года ён стварыў гурт Iron Maiden. Сам Гарыс кажа, што такую назву ён абраў у гонар стужкі па рамане Аляксандра Дзюма «Чалавек у жалезнай масцы», дзе ўбачыў аднайменнае прыстасаванне для катавання.
Стыў Харыс і Дэйв Мюрэй — былі і застаюцца найбольш «сталымі» членамі гурта. Першы вакаліст Пол Дэй быў звольнены за «недахоп энергіі і харызмы на сцэне». Спачатку яго змяніў Дэніс Вілкок, прыхільнік гурта Kiss. У 1977 годзе гурт наняў яшчэ аднаго гітарыста Боба Соера, што выклікала некаторыя непаразуменні паміж Мюрэем і Вілкокам. З-за чаго Гарыс быў вымушаны звольніць абодвух. Такім чынам склад гурта на канцэрце ў Брыджхаўсе (лістапад 1977) быў наступны: клавішныя — Тоні Мур, гітара — Тэры Вепрэм, ударныя — Бэры Пёркіс. Выступ быў настолькі няўдалым, што Гарыс быў вымушаны звольніць усіх, аднавіць Дэйва Мюрэя на пасадзе гітарыста і наняць ударніка Дуга Сэмпсана.
Шлях да папулярнасці (1978—1981) [правіць]
Выпадковая сустрэча ў пабе Red Lion (Лейтанстоўн) прывяла да з'яўлення ў гурце новага вакаліста Поля Ды'Ана.
Нягледзячы на тое, што гурт існаваў ужо тры гады, бракавала запісаных кампазіцый. Таму, напярэдадні Новага Года ў 1978, члены гурта запісалі дэма-альбом The Soundhouse Tapes. Нягледзячы на тое, што ў альбоме было толькі тры песні, усе 500 копій вельмі хутка раскупілі. Адна з кампазіцый "Prowler" заняла першае месца ў рэйтынгу Neal Kay's Heavy Metal Soundhouse charts часопіса Sounds. Яшчэ дзьве кампазіцыі «Sanctuary» і «Wrathchild» увайшлі ў зборнік Metal for Muthas (15 лютага 1980).
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Iron Maiden
| Iron Maiden | |
|---|---|
| Брус Дзікінсан · Стыў Харыс · Дэйв Мюрэй · Адрыян Сміт · Янік Герс · Ніка Макбрэйн Пол Дзі’Ано · Блэйз Бэйлі · Клайв Бар ·Дуг Сэмпсан · Дэніс Стрэтан ·Пол Дэй ·Дэніс Уілкак · Тэры Рэнс ·Боб Соер · Дэйв Саліван ·Тэры Уопрэм ·Пол Кэрнс · Пол Тод · Тоні Парсанс · Рон Мэцьюз · Бары Грэм · Тоні Мур |
|
| Студыйныя альбомы | Iron Maiden · Killers · The Number of the Beast · Piece of Mind · Powerslave · Somewhere in Time · Seventh Son of a Seventh Son · No Prayer for the Dying · Fear of the Dark · The X Factor · Virtual XI · Brave New World · Dance of Death · A Matter of Life and Death · The Final Frontier |
| Сінглы | Running Free · Sanctuary · Women in Uniform · Twilight Zone · Purgatory · Run to the Hills · The Number of the Beast · Flight of Icarus · The Trooper · 2 Minutes to Midnight · Aces High · Running Free (live) · Run to the Hills (live '85) · Wasted Years · Stranger in a Strange Land · Can I Play with Madness ·The Evil That Men Do ·The Clairvoyant ·Infinite Dreams ·Holy Smoke ·Bring Your Daughter… To The Slaughter ·Be Quick Or Be Dead ·From Here To Eternity ·Wasting Love ·Fear Of The Dark (live) ·Hallowed Be Thy Name (live) ·Man on the Edge ·Lord of The Flies · Virus ·The Angel & The Gambler ·Futureal ·The Wicker Man ·Out of the Silent Planet ·Wildest Dreams ·Rainmaker ·The Reincarnation of Benjamin Breeg ·Different World ·El Dorado |
| Канцэртныя альбомы | Live After Death · A Real Live One · A Real Dead One · A Real Live Dead One · Live at Donington · Maiden England · Rock in Rio · Death on the Road ·En Vivo! |
| EP | The Soundhouse Tapes · Live!! +one · Maiden Japan · No More Lies |
| Зборнікі | Best of the Beast · Ed Hunter · Edward the Great · Eddie’s Archive · Best of the B’Sides · The Essential Iron Maiden · Somewhere Back in Time · From Fear to Eternity |
| Іншае | Дыскаграфія · Эддзі · Марцін Берч |
