Java
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Семантыка: | {{{semantics}}} |
|---|---|
| Клас мовы: | аб'ектна-арыентаваная |
| Тып выканання: | {{{class}}} |
| З'явілася ў: | пачатак 1990-х г. |
| Аўтар(ы): | Sun Microsystems |
| Апошняя версія: | {{{latest_release_version}}} |
| Тэставая версія: | {{{latest_test_version}}} |
| Тыпізацыя дадзеных: | строгая, статычная |
| Асноўныя рэалізацыі: | |
| Дыялекты: | |
| Створана пад уплывам: | Objective-C, C++, Smalltalk |
| Аказала уплыў на: | C#, J#, VJ# |
Java (Джа́ва) — гэта аб'ектна-арыентаваная мова праграмавання, распрацаваная карпарацыяй Sun Microsystems у пачатку 1990-ых гг. Праграмы, напісаныя на Java, звычайна кампілююцца ў байткод, які пазней пры патрэбе пераўтвараецца ў машынны код у часе выканання.
Мова шмат у чым спадкаеміць ад сваіх папярэднікаў C і C++, але вылучаецца прасцейшай рэалізацыяй аб'ектаў і меншай колькасцю механізмаў нізкага ўзроўню. JavaScript (скрыптавая мова) мае падобны сінтаксіс, але не мае дачынення да Java.
На цяперашні час Sun Microsystems пастаўляе GPL-рэалізацыю кампілятара і віртуальнай машыны Java.
[правіць] Гісторыя
Java з'явілася вынікам працы спецыяліста з карпарацыі Sun Microsystems Джэймса Гослінга над праектам "Oak" (Дуб) у чэрвені 1991. Гослінг мэтай сваёй працы паставіў распрацоўку віртуальнай машыны і мовы праграмавання для яе, з сінтаксісам і прынцыпамі, падобнымі да C/C++. Першая версія мовы Java 1.0 з'явілася ў 1995 г. Галоўным прынцыпам гэтага праекту стаў лозунг "Write Once, Run Anywhere" (WORA), што ў перакладзе на беларускую мову гучыць як "Напісаў аднойчы, працуе ўсюды", што абяцала гарантыю нармальнай работы аднаго і таго ж коду на любых падтрымліваемых платформах. Віртуальная машына забяспечвала даволі высокі ўзровень бяспекі (магчымасць абмежавання сеткавых, дыскавых аперацый і інш.), прычым яго можна было змяняць пры патрэбе. Праз некаторы час большасць папулярных вэб-браўзераў пачалі падтрымліваць бяспечнае выкананне аплетаў Java, убудаваных у старонкі сеціва. Пачынаючы з версіі "Java 2", Sun Microsystems выпускае некалькі розных пакункаў Java для розных платформаў. Напрыклад, версія J2EE прызначаецца для праграмаў з высокімі патрабаваннямі да апаратнага забеспячэння, а версія J2ME, наадварот, прызначаная для мабільных платформаў.
У лістападзе 2006 г. Sun выпусціла частку крынічнага коду Java пад адкрытай ліцэнзіяй GPL. 8 траўня 2007 г. Sun скончыла працэс адкрыцця ўсяго галоўнага кода Java, за выняткам невялікай часткі коду, на якую Sun не мела аўтарскіх правоў. З дапамогай праекту IcedTea, які вяла з дазволу Sun кампанія Red Hat, у чэрвені 2008 г. Java стала поўнасцю адкрытай.
Апошняя версія Java - Java SE 6 (1.6.0) была выпушчаная 11 снежня 2006 г.
[правіць] Асаблівасці
- Аб'ектна-арыентаваныя тэхналогіі праграмавання
- Магчымасць выканання аднаго выканальнага файла на розных аперацыйных сістэмах
- Падтрымка кампутарных сетак
- Бяспечнае выкананне праграмаў аддалена, з іншага кампутара
- Простасць выкарыстання, заснаваная на рэалізацыі толькі эфектыўных метадаў аб'ектна-арыентаванага праграмавання
- Аўтаматычнае збіранне смецця
[правіць] Спасылкі
- SUN JDK ад SUN
- IBM JDK ад IBM
- Дакументацыя Javadoc
- Java гульнi
- Беларуская Java User Group - супольнасць беларускiх Java-распрацоўшчыкаў
|
|
|
|---|---|
| Выкарыстоўваныя ў распрацоўцы | ABAP/4 | Ада | ActionScript | Ассемблеры | AutoIt | Awk | BASIC | C | COBOL | C++ | C# | ColdFusion | D | Delphi | Erlang | Eiffel | Forth | FoxPro | DataFlex | Фартран | Groovy | Haskell | Java | JavaScript | J++ | J# | Icon | Limbo | Лісп | Lua | Objective-C | Аберон | Oz | Паскаль | Perl | PHP | PL/I | Пралог | Рубі | Python | Tcl | Scheme | Smalltalk | SQL | Vala | Visual DataFlex | Visual Basic | VB.NET | Visual FoxPro |
| Акадэмічныя | АПЛ | Clean | Curry | Лога | MATLAB | ML | Scala |
| IEC61131-3 | Instruction List | ST | FBD | Ladder Diagram | SFC |
| Іншыя | Алгол | Алгол 68 | Модула-2 | Miranda | Hope |
| Эзатэрычныя | INTERCAL | Brainfuck | Befunge | Malbolge | Unlambda |
| спіс усіх моў | |