Jodel D11

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Jodel D.112)
Jodel D.11
Jodel D11 ZK-EDR
Jodel D11 ZK-EDR
Тып навучальны / турыстычны
Распрацоўшчык Société Avions Jodel
Вытворца Jodel, Wassmer, SAN, Falconar
Галоўны канструктар Жан Дэлемантэз
Першы палёт 4 красавіка 1950
Статус эксплуатацыя;
у вытворчасці (Falconar вырабляe вытворныя варыянты, планы і наборы ад розных прадпрыемстваў)
Адзінак выраблена >1500
Кошт адзінкі 1,5 мільёна франкаў у 1950 г.[1]; каля $30 тыс. на другасным рынку
Базавая мадэль Jodel D.9
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Jodel D.11 — двухмесны манаплан, распрацаваны французскай фірмай Société Avions Jodel.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

Пад канец 40-х гадоў у Францыі імкліва расла колькасць аэраклубаў. Асноўнымі тыпамі самалётаў у іх былі састарэлыя даваенныя de Havilland DH 82 Tiger Moth і Miles M.14 Magister, галоўнымі недахопамі якіх былі высокае спажыванне паліва ды маленькая хуткасць. У гэты ж час сярод французскіх пілотаў-аматараў набіраў папулярнасць аднамесны звышлёгкі самалёт Jodel D.9. У сувязі з гэтым у 1949 французскі ўрад звярнуўся да кампаніі Jodel з прапановай спраектаваць двухмесны навучальны самалёт па адной з трох схем: біплан, высакаплан, нізкаплан. Эдуа́р Жалі і Жан Дэлемантэз прапанавалі пабудаваць нізкаплан на аснове свайго самалёта D.9. Гэтая прапанова была ўхвалена, і ўрад замовіў два спробавыя асобнікі.

Распрацоўка вялася на аснове крыла праектаванага самалёта D.10, з якога для прастаты прыбралі закрылкі і ўкарацілі на 50 см, і фюзеляжа папярэдняй распрацоўкі — D.9, які проста пашырылі для двух чалавек. Першы самалёт F-WBBF, з радыяльным рухавіком Salmson 9, паляцеў 4 красавіка 1950, другі, з маторам Minié 4DC32, F-WBBG (які атрымаў пазначэнне D.111) 8 траўня 1950.

Гатовы, цалкам сабраны самалёт D.11 атрымаўся на 300 тысяч франкаў танней свайго канкурэнта па гэтым праекце, самалёта SIPA S.90 фірмы Société Industrielle pour l'Aéronautique, які прадаваўся асобна ад рухавіка. Аднак перамогу ў конкурсе атрымаў самалёт SIPA і ўрадам былі набытыя толькі 11 самалётаў.

Тады Жалі і Дэлемантэз сталі рэкламаваць свае самалёты, аблятаючы на іх аэраклубы асабіста. Іх пачалі запрашаць на аэрашоў па ўсёй краіне, дзе і была складзена першая ліцэнзійная дамова з кампаніяй Wassmer, якая вырабляла варыянты D.112 і D.112A з маторамі Continental A65 з 1951, а таксама D.120 з маторам Continental C90 з 1952 па 1958 год.

Пазней былі складзеныя ліцэнзійныя дамовы з фірмамі SAN, Valladeau, Passot, Dormois, EAC, Alpavia, Uetz (Швейцарыя), Aero-Difusión (Іспанія), Falconar (Канада) і інш. Таксама планы для самастойнай пабудовы і наборы для зборкі прадаваліся фірмамі Jodel у Францыі, Phoenix і Airworld у Вялікабрытаніі, Falconar у Канадзе, Aero-Jodel (Zuerl) у Германіі, Frank Rogers у Аўстраліі.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

Нізкаплан драўлянай канструкцыі з аб'ёмным каробчатым фюзеляжам, схемай размяшчэння шасі з хваставым колам і прамакутным крылом з узнятымі дагары заканцоўкамі

Варыянты[правіць | правіць зыходнік]

D.11
арыгінальная версія з маторам Salmson 9Adb, 45 к.с.
D.111
D.11 з маторам Minié 4DC, 75 к.с., якія будаваліся Jodel.
D.112
D.11 з маторам Continental A65, 65 к.с., якія будаваліся Wassmer (Société Wassmer), SAN (Société Aéronautique Normande), Valledeau, Denize і аматарамі.
D.112A
D.112D
D.112V
D.113
D.11 з маторам Continental O-200-A, 100 к.с., аматарскай будоўлі.
Falconar F-11
D.114
D.11 з маторам Minié 4DA.28, 70 к.с., аматарскай будоўлі.
D.115
D.11 з маторам Mathis 4-GF-60, 75 к.с., аматарскай будоўлі.
D.116
D.11 з маторам Salmson 9ADR, 60 к.с., аматарскай будоўлі.
D.117
D.11 з маторам Continental C90, 90 к.с., і мадыфікаваным электрычным абсталяваннем, 223 адзінкі пабудаваныя SAN.
D.117A — D.117 пабудаваныя фірмай Alpavia
D.118
D.11 з маторам Walter Mikron II, 60 к.с., аматарскай будоўлі.
D.119
D.117 аматарскай будоўлі.
D.119D
D.119DA
D.119V
D.120
D.117 фірмы Wassmer пад назвай "Paris-Nice" ("Парыж-Ніца"), з рухавіком Continental C90, пабудавана 337 адзінак.
D.120A - (Aerofrein) з аэрадынамічным тормазам
D.120R - (Remorqueur) з гакам для буксоўлі планёра
D.120AR - Планёрны буксір з аэрадынамічным тормазам
D.121
D.11 з маторам Continental A75, 75 к.с., аматарскай будоўлі.
D.122
D.11 з маторам Praga, 75 к.с., аматарскай будоўлі.
Aero Difusión D-1190S Compostela
D.123
D.11 з маторам Salmson 5AP.01, 85 к.с., аматарскай будоўлі.
D.124
D.11 з маторам Salmson 5AQ.01, 80 к.с., аматарскай будоўлі.
D.125
D.11 з маторам Kaiser, 90 к.с., аматарскай будоўлі.
D.126
D.11 з маторам Continental A85, 85 к.с., аматарскай будоўлі.
D.127
D.112 са ссоўным ліхтаром і шасі DR.100, будоўлі EAC.
D.128
D.119 са ссоўным ліхтаром і шасі DR.100, будоўлі EAC.
D.1101
D.11 з рухавіком JPX 2050, 80 к.с., аматарскай будоўлі.
D.11 Spécial
Falconar F11
для самастойнай будоўлі
Uetz U2V
D.119 з роўным крылом, які будаваўся ў Швейцарыі фірмай Walter Uetz Flugzeugbau.
Aero Difusión D-11 Compostela
Aero Difusión D-112 Popuplane
Aero Difusión D-119 Popuplane
Aero Difusión D-1190S Compostela
пабудавана 68 адзінак

Тэхнічныя дадзеныя (тыповы D.11 з рухавіком Continental O-200)[правіць | правіць зыходнік]

Параметр Велічыня[2]
Экіпаж 1+1
Даўжыня 6,20 м
Вымах крыла 8,20 м
Вышыня ? м
Плошча крыла 12,7 м²
Вага парожняга 340 кг
max. Узлётная вага 620 кг
Крэйсерская хуткасць 190 км/г
max. Хуткасць 210 км/г
Хуткаўздымнасць 4,33 м/с
Радыус дзеяння 460 км
Рухавік 1× Continental O-200, 75 кВт

Інцыдэнт з мядзведзікамі[правіць | правіць зыходнік]

Jodel D.113 SE-CIB
Часовая рэгістрацыя 17/07/1961 C-O. Rosendahl Leksand
Рэгістрацыя 30/03/1962 C-O. Rosendahl Leksand
Уласнікі 20/12/1965 U. Elfving Solna
19/04/1972 U. Jensen Svalöv
01/10/1975 B. Danielsson Upplands Väsby
05/11/1975 B. Danielsson Västerås
25/11/1976 B. Danielsson Vällingby
27/09/1978 M.J.O. Jansson Östervåla
21/03/1994 K.R. Larsson Västerås
n/a - 2009 Ingemar Adolfsson Hägersten
2009-2012 Otto Deli Falköping

4 ліпеня 2012 самалёт, пілатуемы грамадзянамі Швецыі, несанкцыянавана перасек мяжу Рэспублікі Беларусь, праляцеў над Івянцом і Мінскам, раскідваючы плюшавых мядзведзікаў з заклікамі да свабоды слова, і, незаўважаны сродкамі супрацьпаветранай абароны, вярнуўся ў пункт вылету ў Літве. Акцыя, атрымаўшая назву "Мядзведзіроўка" (Teddybear Airdrop), была арганізавана пры ўдзеле шведскага рэкламнага агенцтва Studio Total.

У акцыі прымаў удзел самалёт Jodel D.113 з рэгістрацыяй SE-CIB[3], канструкцыйны нумар 789. Самалет быў пабудаваны ў 1961 годзе ў мадыфікацыі D.126 і пазней перабудаваны ў мадыфікацыю D.113, з рухавіком Continental O-200-A магутнасцю 100 к.с.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. The Jodel Club, урад Францыі заплаціў 3 мільёны франкаў за два першых самалёта.
  2. Rolf Wurster, 50 Jahre Deutsche Motorflugzeuge, ISBN 978-3831118540
  3. The Local, артыкул "Swedes launch teddy bear 'assault' on Belarus", далучаная галерэя, здымак №10, на заднім плане бачны нумар самалёта, на здымку №9 бачныя папраразаныя вокны гэтага самалёта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]