Johnson & Johnson
| Johnson & Johnson | |
| Тып | |
|---|---|
| Лістынг на біржы | |
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне |
|
| Ключавыя фігуры |
Вільям Велдан (старшыня савета дырэктараў і галоўны кіраўнік) |
| Галіна |
Вытворчасць лекаў, медыцынскага абсталявання |
| Абарот |
▼ $ 61,587 млрд (2010 год)[1] |
| Чысты прыбытак |
$12,949 млрд (2008 год) |
| Колькасць супрацоўнікаў |
118,7 тыс. чалавек (2008 год) |
| Сайт |
www.jnj.com (англ.) |
Johnson & Johnson (бел.: Джонсан энд Джонсан) (NYSE: JNJ) — амерыканская кампанія, буйны вытворца касметычных і санітарна-гігіенічных тавараў, а таксама медыцынскага абсталявання. Уваходзіць у спіс Fortune 1000. Штаб-кватэра — у горадзе Нью-Брансуік, штат Нью-Джэрсі (ЗША).
Змест |
Гісторыя[правіць]
Кампанія заснавана ў 1886 годзе. Першапачатковая спецыялізацыя — стэрылізацыйныя матэрыялы, пластыры і медыцынскія тавары.
У 2006 годзе кампанія набыла падраздзяленне па вытворчасці тавараў па догляду за целам у буйной амерыканскай фармацэўтычнай кампаніі Pfizer.
Напачатку 1980-х гадоў кампанія стала аб'ектам шантажу, якому папярэднічала серыя атручванняў людзей, якія прымалі прэпарат тайленол, які вырабляўся Johnson & Johnson (ва ўпакоўцы з лекамі невядомым зламыснікам дадаваўся цыяністы калій). Атрутнік, ахвярамі якога сталі сем чалавек, дагэтуль не знойдзены[2][3].
Кіраўніцтва кампаніі[правіць]
Глава карпарацыі — Уільям C. Велдан (William C. Weldon), старшыня кіравання і генеральны дырэктар. Таксама ў склад кіраўніцтва ўваходзяць Роберт Дж. Дарэт (віцэ-старшыня і фінансавы дырэктар) і Крысціна A. Поан (віцэ-старшыня). У савет дырэктараў уваходзіць 13 чалавек.
Дзейнасць[правіць]
3 асноўных кірунка дзейнасці кампаніі:
- Consumer Health Care (спажывецкая прадукцыя);
- Medical Devices & Diagnostics (прадукцыя для бальніц: медыцынскае вырабы і абсталяванне);
- Pharmaceuticals (фармацэўтычная прадукцыя).
Johnson & Johnson выпускае шырокі спектр лекавых сродкаў, тавараў па догляду за целам пад гандлёвымі маркамі JOHNSON’S Baby, Neutrogena, o.b., Carefree, Reach, Clean & Clear, RoC, кантактныя лінзы Acuvue і інш. Таксама кампаніяй вырабляюцца розныя матэрыялы, прылады, абсталяванне і тэхналогіі для медыцынскіх устаноў. У склад карпарацыі ўваходзяць каля 230 даччыных кампаній у больш чым 50 краінах; прадукцыя Johnson & Johnson прадаецца ў больш чым 175 краінах.
Агульная колькасць персанала — больш 116 тыс. чалавек (2006 год). Выручка кампаніі ў 2008 годзе склала $63,7 млрд, чысты прыбытак — $12,9 млрд.
Даччыныя прадпрыемствы[правіць]
Johnson & Johnson з'яўляецца карпарацыяй з высокім узроўнем дыверсіфікавання прадукцыі; у яе склад уваходзяць больш 230 даччыных прадпрыемстваў — так званая «Сям'я Johnson&Johnson»:
|
|
|
Гандлёвыя маркі[правіць]
|
|
|
|
Зноскі
- ↑ 2010 Form 10-K, Johnson & Johnson. United States Securities and Exchange Commission.
- ↑ ФБР аднавіла расследаванне чыкагскіх атручванняў 1982 года. // lenta.ru. Праверана 30 мая 2011.
- ↑ Жыццё пасля смерці. // sovetnik.ru са спасылкай на часопіс "Кампанія". Праверана 30 мая 2011.
Спасылкі[правіць]
- Афіцыйны сайт кампаніі (англ.)
- Інтэрв'ю з дырэктарам па маркетынгу Johnson & Johnson у Расіі і СНД Юліяй Палеявай
- Twitter Johnson & Johnson (англ.)
| База разліку індэкса Dow Jones Industrial Average | |
|---|---|
|
3M • Alcoa • American Express • AT&T • Bank of America • Boeing • Caterpillar • Chevron • Cisco Systems • Coca-Cola • DuPont • ExxonMobil • General Electric • Hewlett-Packard • Home Depot • Intel • IBM • Johnson & Johnson • JPMorgan Chase • Kraft Foods • McDonald’s • Merck & Co. • Microsoft • Pfizer • Procter & Gamble • The Travelers Companies • United Technologies • Verizon Communications • Wal-Mart • Walt Disney |