Joy Division

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Joy Division
Джой Дывіжын
лагатып
фота
Зверху: Ен Кёртыс. Знізу злева направа: Пітэр Хук, Стэфан Морыс, Бэрнард Самнэр
Жанр

Пост-панк

Гады

1976 - 1980

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Горад

Солфард

Мова песень

Англійская мова

Лэйбл

Factory

Склад

Ен Кёртыс
Бэрнард Самнэр
Пітэр Хук
Стэфан Морыс

Joy Division — англійскі рок-гурт, створаны ў 1976 годзе ў горадзе Солфард, Манчэстэр. Першапачатковая назва: Wasraw. Склад гурта: Ен Кёртыс (вакал, гітара), Бэрнард Самнэр (гітара, клавішы), Пітэр Хук (бас-гітара, бэк-вакал), Стэфан Морыс (барабаны).

Гурт хутка адыйшоў ад панк-року і пачаў распрацоўваць свой стыль і гук, які зрабіў Joy Division аднымі з піянераў пост-панк руху канца 1970-х гадоў. Іх першы міні-альбом An Ideal for Living (бел.: Ідэальна для жыцця) прыцягнуў увагу тэлебачання Манчэстэра. Першы альбом Unknown Pleasures (бел.: Невядомыя задавальненні) быў запісаны ў 1979 годзе і атрымаў добрыя водгукі брытанскіх музычных крытыкаў. Нягледзячы на ўзрастаючы поспех гурта, вакаліст Ен Кёртыс знаходзіўся ў дэпрэсіі у сувязі з разводам і захворваннем эпілепсіяй. Кёртысу рабілася ўсё цяжэй выступаць на канцэртах, часта падчас выступаў пачыналіся сутаргі.

Напярэдадні першага амерыканскага турнэ групы ў маі 1980 Кёртыс скончыў жыццё самагубствам. Пасмяротна выпушчаны другі альбом Joy Division Closer (бел.: Бліжэй), а сінгл "Love Will Tear Us Apart" (бел.: Каханне ірве нас на кускі) заняў самую высокую пазіцыю ў чартах з усіх песен гурта. Пасля смерці Кёртыса, астатнія члены заснавалі гурт New Order, які дасягнуў камерцыйнага поспеху.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы і EP[правіць | правіць зыходнік]

  • 1978 An Ideal for Living (Вялікабрытанія)
  • 1979 Transmission (Вялікабрытанія)
  • 1980 Licht und Blindheit (Францыя)
  • 1980 Komakino (Вялікабрытанія)
  • 1980 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)
  • 1980 Atmosphere/She's Lost Control (Вялікабрытанія / ЗША)
  • 1986 The First Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1987 The Second Peel Session (Вялікабрытанія)
  • 1988 Atmosphere (Вялікабрытанія)
  • 1995 Love Will Tear Us Apart (Вялікабрытанія)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons