Kamunikat.org

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Kamunikat.org
Выява лагатыпа
URL kamunikat.org
Тып сайта Інтэрнэт-бібліятэка
Рэгістрацыя Няма
Мова(-ы) Беларуская, англійская, польская
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк

Kamunikat.org (Камунікат) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, адна з найбуйнейшых у свеце.[1] Стваральнік рэсурса — журналіст польскага радыё Беласток Яраслаў Іванюк.

Узнікла як аднайменная старонка бюлетэня Беларускай рэдакцыі радыё Палонія, якая з часам пачала ператварацца ў інтэрнэт-бібліятэку.

Складаецца з трох асноўных раздзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвае больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў.[2]

На галоўнай старонцы рэсурса штодзённа рэгіструецца каля тысячы наведванняў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]