killall

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

killallUNIX‐утыліта, якая дасылае сігнал усім працэсам, якія былі запушчаны пэўнай камандай. Калі імя сігналу не ўказана, дасылаецца сігнал SIGTERM.

Сігналы могуць указвацца як па імені (напрыклад, -HUP), так і па нумару (напрыклад, -1). Сігнал 0 (праверыць, ці існуе працэс) можа быць указаны толькі нумарам.

Калі імя каманды ўтрымлівае нахільную рысу (/), то для завяршэння будуць абраны толькі тыя працэсы, якія выконваюць вызначаны файл, незалежна ад іх імені.

killall завяршаецца з ненулявым кодам вяртання, калі для любой з пералічаных каманд не было завершана ніводнага працэсу. Калі ж для кожнай каманды быў завершаны хаця б адзін працэс, killall вяртае нуль.

killall ніколі не завяршае свой уласны працэс (але можа завяршыць іншыя працэсы, запушчаныя камандай killall).

Параметры[правіць | правіць зыходнік]

-i
Пытаць пацвярджэнне на спыненне працэсаў.
-l
Вывесці імёны ўсіх вядомых сігналаў.
-v
Паведаміць, ці паспяхова быў дасланы сігнал.
-V
Вывесці інфармацыю аб версіі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • killall(1) — старонка даведкі man па карыстальніцкіх камандах FreeBSD (англ.)
  • PSmisc — набор утыліт, які змяшчае killall.