LNER Class A4 4468 Mallard

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
LNER Class A4 4468 Mallard

Паравоз Mallard № 4468 Лондан-Паўночна-Усходняй чыгункі класа A4 4-6-2 Pacific — хуткасны паравоз, пабудаваны ў Данкастэры (Англія) у 1938 годзе.

Mallard быў распрацаваны сэрам Найджэлам Грэйслі ў якасці лакаматыва, спецыяльна прызначанага для руху хуткасных цягнікоў. Абводы яго абцякальніка былі правераны ў аэрадынамічнай трубе на хуткасцях звыш 100 міль у гадзіну (160 км/г). Mallard выкарыстоўваўся ў цягніковай працы да сваёй адстаўкі ў 1963 годзе. За час эксплуатацыі ён прайшоў амаль паўтары мільёны міль (2,4 мільёна кіламетраў).

У 1980-х гадах Mallard быў адноўлены да працоўнага стану, але выкарыстоўваўся толькі для руху некалькіх экскурсійных цягнікоў паміж Ёркам і Скарбара ў ліпені 1986 года і пары прабегаў паміж Ёркам і Харагейтам / Лідс на Вялікдзень ў 1987 годзе. Mallard з'яўляецца адзіным пакінутым паравозам тыпу A4, выфарбаваным у фірмовыя колеры LNER і адноўленымі ў першапачатковым стане бакавымі абцякальнікамі (хоць рэплікі A4 таксама маюць бакавыя абцякальнікі).

У цяперашні час Mallard з'яўляецца часткай Нацыянальнай Калекцыі ў Нацыянальным Чыгуначным Музеі Злучанага Каралеўства ў Ёрку.

Лакаматыў разам з тэндарам мае даўжыню 70 футаў і важыць 165 імперскіх тон. Ён афарбаваны ў колеры LNER - блакітны корпус, чырвоныя колы і дышаль сталёвага колеру.

Тэхнічная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Назва Mallard
Сілавая устаноўка Паравая (простая)
Каляя 1435
Клас LNER Class A4
Колавая формула 4-6-2 (2-3-1)
Канструктар Сэр Найджэл Грэслі
Дата спісанн 25 апреля 1963
Адноўлены 1986 - 1988
Даўжыня 70 футаў
Маса 102.95 імперскіх тон
Маса тэндара 165 імперскіх тон
Завод Лондан-Паўночна-Усходняя Чыгунка (LNER Doncaster)
Нумар 1870
Дата пабудовы 3 сакавіка 1938
Макс. хуткасць 126 міль у гадзіну

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Allen, Cecil J. (1949). The Locomotive Exchanges 1870 - 1948. Ian Allan Ltd. A comprehensive book on locomotive exchanges, giving details of each trial and the locomotives involved.
  • Boddy, M.G.; Neve, E.; Yeadon, W.B. (April 1973). Fry, E.V.. ed. Part 2A: Tender Engines - Classes A1 to A10. Locomotives of the L.N.E.R.. Kenilworth: RCTS. ISBN 0 901115 25 8.
  • Clarke, David (2005). Locomotives in Detail: 3 Gresley 4-6-2- A4 Class. Ian Allan Publishing. ISBN 0-7110-3085-5. An overall history of the Gresley A4 class, as well as unparalleled details about the class and individual members.

Вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]