Lacuna Coil

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Lacuna Coil

Lacuna Coil - італьянская музычная група, створаная ў Мілане ў 1996 годзе. Грае музыку ў стылях «гатычны» і «альтэрнатыўны метал». З'яўляецца адным з найбольш папулярных мэтал-гуртаў Італіі.

Папярэднiя назвы: Sleep of Right і Ethereal. Па словах удзельнікаў гурта, на іх творчасць аказалі сільны ўплыў такія гурты, як Paradise Lost, Tiamat, Septic Flesh і Type O Negative.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Група з'явілася ў 1994 годзе пад назвай Sleep of Right, але неўзабаве змяніла назву на Ethereal. Калектыў у той час складаўся з вакалісткі Крысціны Скаббіі, гітарыста Клаудыо Лео і ударніка Леанарда Форці. У 1996 годзе група стварыла дэманстрацыйны альбом Ethereal і разаслала яго многім еўрапейскім гуказапісвальным кампаніям. Лепшыя умовы прапанаваў нямецкі лэйбл Century Media, з якім напрыканцы 1997 года быў заключаны кантракт. Пазнаўшы, што назва Ethereal ужо выкарыстоўваецца аднім грэчаскім гуртам, калектыў змяніл назву на Lacuna Coil (што значыць «пустая спіраль»). Група запісала свой ​​першы паўнавартасны альбом, In a Reverie, у 1999 годзе. У 2002 годзе група выпусціла альбом Comalies, які атрымаў захопленыя водгукі ад прыхільнікаў гоцік-металу з усяго свету. Праз год першы сінгл з гэтага альбома, Heaven's a Lie, стаў часта круціцца на радыё, што дадало групе вядомасці і папулярнасці.

Да 2004 годзе альбом Comalies стаў самым прадаваным CD у гісторыі лэйбла Century Media. У перапынках паміж турамі па Паўночнай Амерыцы і Еўропе група ўдзельнічала ў туры Ozzfest.

Вакалістка гурта, Крысціна Скаббія, таксама нярэдка выступае сольна, у тым ліку з такімі вядомымі рок-калектывамі, як Apocalyptica, Megadeth або After Bridge.