Ladder Diagram

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ladder Diagram (англ.: LD, англ.: LAD) — мова рэлейнай (лесвічнай) логікі.

Таксама ўжываюцца назвы:

Узор лагічнага выразу на LD

Прызначана для праграмавання прамысловых кантролераў (ПЛК). Сінтаксіс мовы зручны для замены лагічных схем, выкананых на рэлейнай тэхніцы. Арыентавана на інжынераў па аўтаматызацыі, якія працуюць на прамысловых прадпрыемствах. Забяспечвае відавочны інтэрфейс логікі работы кантролера, палягчаючы не толькі задачы ўласна праграмавання і ўводу ў эксплуатацыю, але і хуткі пошук непаладак у падключаным да кантролера абсталяванні.

Праграма на мове рэлейнай логікі мае відавочны і інтуітыўна зразумелы інжынерам-электрыкам графічны інтэрфейс, які адлюстроўвае лагічныя аперацыі як электрычны контур з замкнёнымі і растуленымі кантактамі. Працяканне ці адсутнасць тока ў гэтым ланцугу адпавядае выніку лагічнай аперацыі (true — калі ёсць ток; false — калі току няма).

Асноўнымі элементамі мовы з'яўляюцца кантакты, якія можна вобразна параўнаць з парамі кантактаў рэле ці кнопкі. Пара кантактаў атаясамліваецца з лагічнай пераменнай, а стан гэтай пары — са значэннем пераменнай.

Адрозніваюцца нармальна замкнёныя і нармальна растуленыя кантактныя элементы, якія можна супаставіць з нармальна замкнёнымі і нармальна растуленымі кнопкамі ў электрычных контурах.

  • ─┤ ├─ Нармальна растулены кантакт разамкнёны пры значэнні false, прызначанай яму пераменнай і замыкаецца пры значэнні true.
  • ─┤/├─ Нармальна замкнёны кантакт, наадварот, замкнуты, калі пераменная мае значэнне false, і растулены, калі пераменная мае значэнне true.
  • ─( )─ Вынік лагічнага ланцуга капіруецца ў мэтавую пераменную, якая завецца катушка (англ.: coil). Гэта слова мае абагульнены вобраз выканальнай прылады, таму ў дакументацыі звычайна кажуць аб выхадзе ланцуга, хоць можна сустрэць і асабістыя значэнні тэрміна , напрыклад катушка рэле.

Пэўныя версіі мовы рэалізуюцца звычайна ў межах праграмных прадуктаў, для работы з пэўнымі тыпамі ПЛК. Часта такія рэалізацыі змяшчаюць каманды, якія пашыраюць шэраг стандартных каманд мовы, што выклікана жаданнем вытворцы больш поўна ўлічыць жаданні заказчыка, але ў выніку прыводзяць да несумяшчальнасці праграм, створаных для кантролераў розных тыпаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Мовы праграмавання стандарту МЭК 611131-3:

  • FBD — функцыянальныя блокавыя дыяграмы
  • IL — спіс інструкцый
  • SFC — функцыянальныя дыяграмы паслядоўнасцяў
  • ST — структураваны тэкст

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мишель Ж. Программируемые контроллеры: архитектура и применение. — М.: Машиностроение, 1986
  • Э. Парр. Программируемые контроллеры: руководство для инженера. — М.: БИНОМ. Лаборатория знаний, 2007. — 516 с. ISBN 978-5-94774-340-1
  • Петров И. В. Программируемые контроллеры. Стандартные языки и приемы прикладного проектирования / Под ред. проф. В. П. Дьяконова. — М.: СОЛОН-Пресс, 2004. — 256 c. ISBN 5-98003-079-4
  • Минаев И. Г. Программируемые логические контроллеры. Практическое руководство для начинающего инженера. /И.Г. Минаев, В.В. Самойленко - Ставрополь: АГРУС, 2009. - 100 с. ISBN 978-5-9596-0609-1
  • Минаев И. Г. Программируемые логические контроллеры в автоматизированных системах управления / И.Г. Минаев, В.М. Шарапов, В.В. Самойленко, Д.Г. Ушкур. 2-е изд., перераб. и доп. - Ставрополь: АГРУС, 2010. - 128 с. ISBN 978-5-9596-0670-1