Le Figaro

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Le Figaro (Ле Фігаро)
Tып

Штодзённая газета

Фармат

Берлінер


Уладальнік

Socpresse

Выдавец

Франсіс Марэль (фр.: Francis Morel)

Галоўны рэдактар

Эцьен Мужот (фр.: Étienne Mougeotte)

Заснавана

15 студзеня 1826 года

Мова

французская

Галоўны офіс

Парыж

Тыраж

322 497 экз. (2006)

ISSN

0182-5852


Сайт: http://www.lefigaro.fr/

Le Figaro (Ле Фігаро) — штодзённая французская газета, заснаваная ў 1826 годзе. Назва атрымала ў гонар Фігаро - героя п'ес Бамаршэ. З яго ж п'есы «Жаніцьба Фігаро» узяты дэвіз газеты, надрукаваны прама пад яе назвай: «Дзе няма свабоды крытыкі, там ніякая пахвала не можа быць прыемная» (фр. «Sans la liberté de blâmer, il n'est point d'éloge flatteur »).

З 1866 газета выходзіць штодня. У 2005 годзе наклад складаў каля 340 тыс. экзэмпляраў.

У 1975 годзе газета была набыта Раберам Эрсанам (Robert Hersant). У 1999 годзе амерыканскі інвестыцыйны фонд Carlyle Group набыў 40% акцый газеты, якія былі прададзеныя ім у 2003 годзе. Па стане на 2004 год газета знаходзіцца пад кантролем кансерватыўнага палітыка і мільярдэра Сержа Дасо, вядомага як кіраўнік французскай аэракасмічнай групы Dassault Aviation. У адным з радыёінтэрв'ю Дасо заявіў, што «газеты павінны прапагандаваць здаровыя ідэі».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]