Сардэчнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Leonurus)
Сардэчнік

Сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leonurus L., Sp. Pl. 2: 584 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32547
NCBI  4137
EOL  71168
GRIN  g:6655
IPNI  30032750-2

Сардэчнік[3][4] (Leonúrus) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя або двухгадовыя травы вышынёй 25—120 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, апушаныя. Лісце 3—5-раздзельнае або лопасцевае. Кветкі ружовыя, у несапраўдных кальчаках, сабраных ў падоўжанае коласападобнае суквецце.

Плод — арэшак.

Арэал і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Пашыраны ва ўмераных шыротах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца 2 віды сардэчніка: сардэчнік пяцілопасцевы (Leonurus quinquelobatus) і сардэчнік сардэчны (Leonurus cardiaca). Трапляюцца на пустках, у зарасніках хмызняку, уздоўж дарог.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Пустырник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Leonuru у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)