LimeSurvey

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
LimeSurvey
Аўтар

The LimeSurvey Project Team

Распрацоўшчык

Carsten Schmitz, Jason Cleeland (і іншыя)

Мова інтэрфейсу

каля 50 моў

Першы выпуск

20 лютага 2003 года

Апошняя версія

1.91+ (5 кастрычніка 2011 года)

Ліцэнзія

GNU General Public License

Сайт

www.limesurvey.org

LimeSurvey (ранее PHPSurveyor) — прыкладанне з адкрытым крынічным кодам, напісанае на PHP на аснове MySQL, PostgreSQL або MSSQLdatabase. Распаўсюджваецца пад ліцэнзіяй GNU General Public License[1]. Праграма дазваляе карыстальнікам распрацоўваць і публікаваць апытанні ў зручным рэжыме, які не патрабуе спецыяльных ведаў у галіне праграмавання.

Асноўныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey з'яўляецца вэб-дадаткам, якое карыстальнікі могуць усталяваць на свой сервер. Пасля ўстаноўкі карыстальнікі могуць кіраваць LimeSurvey з дапамогай вэб-інтэрфейсу. У пытаннях і паведамленні карыстальнікі могуць выкарыстоўваць тэкст, адфарматаванны з дапамогай тэкставага рэдактара. Гэтак жа ў апытанне могуць быць інтэграваны выявы і відэа-ролики. Дызайн прыкладання можа быць зменены шляхам змены шаблонаў, якія ў сваю чаргу змяняюцца ў рэдактары WYSIWYG HTML. Шаблоны могуць быць лёгка імпартыраваны і экспартаваны з дапамогай рэдактара шаблонаў. Пасля завяршэння рэдагавання апытання, карыстальнік можа актываваць яго і зрабіць даступным для прагляду рэспандэнтамі. Пытанні могуць быць дададзены ці ж выдаленыя пры дапамозе інтэрфейсу рэдактара. LimeSurvey не мае абмежаванняў на колькасць ствараемых апытанняў, а так жа іх удзельнікаў. Акрамя гэтага, LimeSurvey гэтак жа не мае абмежаванняў на лік пытанняў для кожнага даследаванні.[2].

Пытанні разбіваюцца на групы, і кожная група пытанняў знаходзіцца на асобнай старонцы. Апытанні могуць уключаць у сябе розныя тыпы пытанняў, адказамі на якія могуць быць як увод тэксту, лічбавы ўвод, выбар патрэбнага варыянту адказу, або жа проста "так" ці "не". Пытанні могуць быць арганізаваны ў двухмерныя масівы, адна вось якога будзе змяшчаць пытанні, а іншая — адказы на іх. Пытанні гэтак жа могуць залежаць ад вынікаў іншых пытанняў. Да прыкладу, пытанні аб працы могуць быць зададзены чалавеку толькі тады, калі ён адказаў станоўча на пытанне аб наяўнасці працоўнага месца.[3].

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey таксама прапануе некаторыя дадатковых функцыі. Сярод іх: забеспячэнне асноўных статыстычных і графічных аналізаў вынікаў даследавання. Апытанні могуць быць як агульнадаступнымі, так і толькі для асобных удзельнікаў. Удзел можа быць як ананімным, так і з адсочваннем IP-адрасоў удзельнікаў апытанняў. Больш падрабязны спіс функцый можна знайсці на вэб-старонцы LimeSurvey [1].

Хосцінг[правіць | правіць зыходнік]

Шматлікія паслугі вэб-хостынгу прапаноўваюць выкарыстанне LimeSurvey альбо ў якасці карыстальніцкай устаноўкі, альбо праз панэль кіравання, такія як cPanel з Fantastico [4], Plesk [5] и Virtualmin Professional[6]. LimeSurvey таксама была партавана іншымі кампаніямі ў розныя сістэмы кіравання, як PostNuke і XOOPS [7]. Таксама існуе порт для Joolma, аднак несумяшчальны з версіяй Joolma 1.5 [8] Галоўны распрацоўшчык праекта, Карстэн Шмітц таксама з'яўляецца ўладальнікам LimeService — кампаніі, якая за невялікі кошт прадастаўляе хостынг для LimeServey. Гэта сэрвіс падобны на такія вэб-прыкладанні, як SurveyMonkey. Асноўнае адрозненне толькі ў тым, што плата на LimeService залежыць ад людзей, якія ўдзельнічаюць у апытанні, а не ад часу, на працягу якога апытанне быў актыўны. LimeService прапануе да 25 бясплатных адказаў у месяц, пасля чаго яны могуць быць набыты ў адным з некалькіх даступных пакетаў.[9].

Міжнародныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey даступная на больш чым 50 мовах, з якіх 22 маюць больш за 95% поўнага перакладу. Кадыроўка тэксту UTF-8. Першасныя пераклады ўключаюць у сябе наступныя мовы: албанская, басконскі, кітайскі, харвацкая, дацкая, галандская, фінская, французская, галісійская, нямецкая, грэчаская, венгерская, іўрыт, італьянская, японская, партугальская, руская, сербская, славенская, іспанская, шведская. Маюцца таксама шмат частковых перакладаў і на іншыя мовы.[10].

Прыкладанні[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey мае шэраг прыкладанняў. Яны дазваляюць карыстальнікам ствараць якасныя даследаванні, прызначаныя для збору тых або іншых данных. Праграма можа быць выкарыстана ў маркетынгавых даследаваннях. Ці ж падыходзіць, як спосаб правесці псіхалагічнае тэсціраванне. З больш творчых кірункаў у даследаваннях — тэсты ў аўта-школах, бланкі заказаў для свабоднай прадукцыі.[11].

LimeSurvey выкарыстоўваецца ў такіх вядомых арганізацыях, як Аўстрыйскі ўрад дзяржавы Форарльберг(Austrian Vorarlberg State Government), Ars Electronica, і некаторымі распрацоўшчыкамі адкрытага праграмнага забеспячэння(OpenOffice.org, Ubuntu, and GNOME)[12].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

LimeSurvey быў зарэгістраваны як SourceForge.net проект пад назвай PHPSurveyor 20 лютага 2003 года. Першапачаткова ён быў напісаны аўстралійскім распрацоўшчыкам праграмнага забеспячэння Джейсанам Клілендам. Першая версія 0.93 выйшла 5 сакавіка 2003 года. Нейзабаве пасля распрацоўкі такіх функцый, як галінаванне, маркер кантрою і шаблонаў, у праекта з'явілася даволі вялікая аўдыторыя карыстальнікаў.

У 2004 годзе, падчас прэзідэнцкіх выбараў у ЗША, PHPSurveyor выкарыстоўвалася для збору дадзеных аб парушэннях падчас галасавання. З яе дапамогай было выяўлена больш за 13500 выпадкаў ужо ў перые 10:00 выбараў, і праграма была абрана ў якасці электроннай сістэмы справаздач аб парушэннях. [13].

У пачатку 2006 года кіраўніцтва праектам было аддадзена Карстону Шмітцу, нямецкаму ІТ-менеджару праекта. 17 мая праект быў перайменаваны ў LimeSurvey, для таго каб зрабіць ліцэнзаванне праекта больш лёгкім, не ўключаючы PHP ў назву. Напрыканцы 2008 года кіраўніком праекта Карстэнам Шмітцам быў створаны хостынг праекта, дзе за апытанні патрабавалася невялікая плата. На момант 4 чэрвеня 2008 года LimeSurvey мела даволі высокі рэйтынг сярод больш чым 100 тысяч кампаній (99 месца)[14]. Праграма была запампавана больш за 200 тысяч разоў і адзнакі яе развіццю былі наступныя: «5 — прадукцыйнасць / стабільнасць, 6 — значна развітая.»[15]. У 2009 годзе LimeSurvey прыняла ўдзел у праекце Google Summer of Code, якая праводзілася з мэтай прыцягнення студэнтаў старэйшых за 18 гадоў да працы над праектамі з адкрытым крынічным кодам[16]. У 2010 годзе праграма зноў стала ўдзельнікам гэтага праекту, дзе студэнтамі для яе была распрацавана база даных Storage Engine (для LimeSurvey 2.0)[17]. У лістападзе 2010 года праграма стала ўдзельнікам аналагічнага праекта Google Code-in, дзе, зараз ужо школьнікам прапануе ўнесці свой уклад у развіццё праекта[18]. Задачы вар'іраваліся ад паляпшэння старонкі LimeSurvey ў Вікіпедыі да паляпшэння карыстальніцкага інтэрфейсу. На момант 2010 года праграма мае каля 2944 запамповак у тыдзень на SourceForge. [19].

Версія 2.0[правіць | правіць зыходнік]

Каманда распрацоўшчыкаў LimeSurvey ў цяперашні час працуе над версіяй 2.0. Код для LimeSurvey 2.0 быў цалкам перапісаны з нуля з выкарыстаннем MVC (Model-View-Controller) і PHP framework CakePHP. Структурныя змены кода ў новай версіі таксама будуць мець значна больш доступны GUI з цалкам новым дызайнам, выкарыстоўваючы тэхналогію AJAX — асноўнымі прынцыпамі якой з'яўляецца даступнасць і модульнасць, што асутнічае ў цяперашні час у версіі 1.х.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 2007 года LimeSurvey заняла першае месца ў катэгорыі «Бізнес-менеджмент» (Enterprise Management) на Les Trophées du Libre. На конкурсе былі прадстаўлены інавацыйнныя перспектыўныя праекты з адкрытым крынічным кодам. У 2008 годзе LimeSurvey была намінавана ў катэгорыі «Лепшы бізнес-праект» [20] у SourceForge.net Community Choice Awards 2008.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Portal

Зноскі

  1. «LimeService License and Trademark Guidelines». LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010.
  2. «Features». LimeSurvey. Retrieved November 22, 2010.
  3. «LimeSurvey Documentation and Manual: Question Types». docs.limesurvey.org. Retrieved November 22, 2010.
  4. «Fantastico Scripts» netenberg.
  5. «Parallels Plesk Panel Add-ons» Parallels.
  6. «Virtualmin Professional Installable Applications». Virtualmin. Retrieved on November 23, 2010.
  7. «PHPSurveyor Ported to Xoops». XOOPS. Retrieved November 23, 2010.
  8. «Joomla» Joomla.
  9. «LimeService Pricing». LimeService. Retrieved on November 23, 2010.
  10. «Translation Status» LimeSurvey. Retrieved on November 23, 2010.
  11. «Features» LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010.
  12. «References & Awards» LimeSurvey. Retrieved on November 25, 2010.
  13. «PHPSurveyor Plays Key Role in US Elections» Verified Voting. Retrieved on November 23, 2010.
  14. «Software Map» SourceForge. Retrieved on June 4, 2008.
  15. «LimeSurvey» SourceForge.
  16. «2009 Summer of Code Wrapup» LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010
  17. «2010 Google Summer of Code students selected» LimeSurvey. Retrieved November 25, 2010
  18. «Announcing Accepted Organizations for Google Code-in» Google Open Source Blog
  19. «SourceForge: Project statistics» SourceForge. Retrieved on November 25, 2010.
  20. «SourceForge.net: 2008 CCA: Finalists» SourceForge.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]