Lincoln Town Car

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Lincoln Town Car

Lincoln Town Car — амерыканскі шасцімесцавы поўнапамерны заднепрывадны легкавы аўтамабіль катэгорыі «люкс» з рамным шасі. Вырабляўся канцэрнам Ford Motor Company пад брэндам Lincoln з 1981 па 2011 год.

Lincoln Town Car і пабудаваныя на той жа платформе Panther, што і мадэлі Mercury Grand Marquis і Ford Crown Victoria, і з'яўляюцца апошнімі з традыцыйных амерыканскіх поўнапамерных седанаў, росквіт якіх прыпаў на шасцідзясятыя – першую палову сямідзясятых гадоў XX стагоддзя. Астатнія паўночнаамерыканскія аўтамабілі катэгорыі fullsize у нашыя дні хоць фармальна і лічацца аднакласнымі з мадэлямі платформы Panther, але на самой справе істотна саступаюць ім па знешніх габарытах і моцна адрозніваюцца ад іх канструктыўна; у прыватнасці, да нядаўняга часу практычна ўсе яны мелі прывад на пярэднія колы, большасць абсталёўваецца шасціцыліндравымі рухавікамі, і ні адзін з іх не мае асобнай ад кузава рамы.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Continental Town Car, 1978–1979

Назва Town Car (бел.: гарадскі седан, калька з фр.: Sedan de ville ) мела працяглую гісторыю ў мадэльным шэрагу кампаніі Ford. Першапачаткова так абазначаўся асаблівы тып лімузіна, папулярны ў 1920-х гадах, які меў закрыты пасажырскі салон ззаду і адкрыта размешчанае сядзенне кіроўцы спераду.

Першы Lincoln, які насіў гэтае імя, быў пабудаваны ў 1922 годзе асабіста для Генры Форда. Пасля гэтага яно не выкарыстоўвалася да 1959 года, калі з'явіўся Lincoln Continental Town Car — асаблівая версія лімузіна на базе серыйнага Lincoln Continental. Наступнае выкарыстанне назвы належыць толькі да 1969 года, калі пакупнікам Lincoln Continental быў прапанаваны пакет опцый Town Car, які ўключаў палепшанае аздабленне інтэр'ера і экстэр'ера аўтамабіля. У такім выглядзе выкарыстоўвалася да 1981 года, калі Lincoln Town Car з'явіўся ўжо ў якасці самастойнай мадэлі.

1-е пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

1981[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 1981–1985


1985[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 1985–1990


Presidential State Car[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car Presidential Limousine

У 1989 годзе для Джоржа Буша новы прэзідэнцкі аўтамабіль быў пабудаваны на базе Lincoln Town Car[1].

Для аўтамабіля быў пабудаваны новы браніраваны кузаў з кулятрывалым шклом. Паколькі вага машыны істотна павялічылася, было ўнесена шмат дапрацовак у канструкцыю шасі: раму, падвеску, тармазы, колы і шыны, была павялічана магутнасць рухавіка. Падвеска пярэдніх і задніх колаў была дапоўненая пнеўмабалонамі. Ціск паветра кантраляваўся электронікай, якая падтрымлівала сталы дарожны прасвет.

Салон аўтамабіля разделены празрыстай перагародкай і мае дзве незалежныя сістэмы вентыляцыі і ацяплення. Для асвятлення задняй часткі салона служаць лампы дзённага святла. Справа ад сядзення прэзідэнта размешчаны радыётэлефон спецсувязі.

2-е пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

1990[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 1990–1995

Другое пакаленне з'явілася ў 1990 годзе. Дызайн распрацоўваўся пры ўдзеле англійскай фірмы IAD (International Auto Design).

Спачатку седан камплектаваўся рухавіком 5,0 V8 Windsor (150-160 к.с.) ад машыны мінулага пакалення, але ўжо з 1991 года яму на змену прыйшоў рухавік сямейства Modular — V-падобны 8-цыліндравы, аб'ёмам 4,6 л, які развіваў магутнасць 190 альбо 210 к.с[2]. Трансмісія: 4-дыяпазонная, аўтаматычная, з электронным селектарам. Задні мост мог мець перадатачны лік 3,08 або 3,55 (для машын, прызначаных для пераабсталявання ў лімузіны, або буксіроўкі прычэпаў-кемпераў)[3]. Тормазы на ўсіх колах — дыскавыя, з сервапрывадам і АБС.

Прапаноўваліся тры варыянты аздаблення салона: Executive, Signature і Cartier. У дадатак да трох стандартных кампектацый, Лінкальн вырабіў шэраг спецыяльных серый:

  • Jack Nicklaus Signature Series — спецыяльная серыя ў гонар гальфіста Джэка Ніклаўса  (англ.). Гэтая мадэль мела зялёны колер кузава з белым вінілавым дахам і аздаблялася ўнікальнымі значкамі і коламі. Інтэр'ер — крэмавага інтэр'еру[4].

1995[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 1995–1998


3-е пакаленне[правіць | правіць зыходнік]

1998[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 1998–2002
Тэхнічныя характарыстыкі[5]
Габарыты (даўжыня х шырыня х вышыня), мм 5560 х 1948 х 1445
Колавая база, мм 2982
Падрыхтаваная маса, кг 1834
Рухавік Бензінавы, 8-цыліндравы, V-падобны
Аб'ём, см³ 4601
Магутнасць
пры аб/хв
155 кВт (210 к.с.)
пры 4200 аб / хв
Макс. круцільны момант
пры аб/хв
373 Н·м
пры 3250 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеністая, аўтаматычная
Прывад задні
Сярэдні выдатак паліва, л/100 км 11,8

2003[правіць | правіць зыходнік]

Lincoln Town Car, 2003–2011

У 2006 годзе Ford разглядаў пытанне аб спыненні вытворчасці састарэлага Town Car у сувязі з закрыццём завода Wixom Assembly Plant у горадзе Уіксам, штат Мічыган. У рэшце рэшт мадэль была захаваная, аднак яе вытворчасць была перанесена ў Канаду, на завод St. Thomas Assembly у горадзе Талбатвіль, Антарыа, які ўжо займаўся выпускам іншых аўтамабіляў на платформе Panther. Першы аўтамабіль сышоў з яго канвеера 10 студзеня 2008 года.

Нягледзячы на ​​паступовае падзенне ўзроўню продажаў, Town Car быў адным з самых прадаваных амерыканскіх аўтамабіляў катэгорыі «люкс». Акрамя гэтага, ён знаходзіў добры попыт у краінах Сярэдняга Усходу (пераважна Кувейт і Саудаўская Аравія), дзе поўнапамерныя седаны амерыканскай вытворчасці традыцыйна карысталіся вялікай папулярнасцю.

У жніўні 2011 года Lincoln Town Car быў зняты з вытворчасці.

Продажы[правіць | правіць зыходнік]

Год ЗША
1994 120 191[6]
1995 92 673[6]
1996 93 598[6]
1997 92 297[6]
1998 97 547[6]
1999 84 629[6][7]
2000 81 399[6]
2001 66 859[6][8]
2002 59 312[9]
2003 56 566[6]
2004 51 908[6][10]
2005 47 122[6]
2006 39 295[11]
2007 26 739[12]
2008 15 653[12]
2009 11 375[13]
2010 11 264[13]
2011 9 460[14]
2012 1 001[15]

Зноскі

  1. "ЛИНКОЛЬН-ТАУН-КАР" // За рулём : часопіс. — 1993. — № 11. — С. 55. (руск.)
  2. Идеальный городской автомобиль: опыт владения Lincoln Town Car // kolesa.ru (руск.)
  3. Lincoln: на самом верху // Авторевю : часопіс. — 1993. — № 5 (49). — С. 27. (руск.)
  4. 27 of the Weirdest Special Edition Cars Ever Made (англ.). roadandtrack.com (31 снежня 2019). Праверана 11 чэрвеня 2020.
  5. "ЛИНКОЛЬН-ТАУН КАР" // За рулём : часопіс. — 1998. — № 3. — С. 42. (руск.)
  6. а б в г д е ё ж з і к The Wreck of the Town Car (англ.) (18 ліпеня 2006). Архівавана з першакрыніцы December 12, 2007. Праверана 17 чэрвеня 2020.
  7. Ford Motor Company Sets New Full Year U.S. Sales Record (англ.). Theautochannel.com (4 студзеня 2001). Праверана 17 чэрвеня 2020.
  8. Ford Motor Company's December U.S. Sales Climb 8.2 Percent (англ.). Ford Motor Company. Архівавана з першакрыніцы April 30, 2011.
  9. Ford's F-Series Truck Caps 22nd Year in a Row as America's Best-Selling Vehicle With a December Sales Record (англ.). Theautochannel.com (5 студзеня 2004). Праверана 17 чэрвеня 2020.
  10. Ford Achieves First Car Sales Increase Since 1999 (англ.). Theautochannel.com (4 студзеня 2006). Праверана 17 чэрвеня 2020.
  11. Ford Motor Company 2007 sales (англ.) (3 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы February 12, 2009.
  12. а б F-Series drives ford to higher market share for third consecutive month (англ.) (PDF)(недаступная спасылка). Ford Motor Company (5 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2009.
  13. а б Ford’s 2010 sales up 19 percent – largest increase of any full-line automaker; foundation set for growth in 2011 (англ.). Ford Media (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы January 24, 2011. Праверана 17 чэрвеня 2020.
  14. 2011 Ford Brand Sales up 17 Percent for the Year in U.S.; Fuel-Efficient Cars, Utilities, Trucks Drive Sales Gains (англ.). Ford Media (4 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы January 31, 2012. Праверана 17 чэрвеня 2020.
  15. Ford Cars, Utilities and Trucks All Post U.S. Sales Gains in 2012; Company Posts Best December Sales Since 2006 (англ.). Ford Media (3 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы January 23, 2013. Праверана 17 чэрвеня 2020.

Гл. Таксама[правіць | правіць зыходнік]