Linkin Park

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Linkin Park
фота
Жанр

альтэрнатыўны рок, альтэрнатыўны метал, ню-метал

Гады

1999 — зараз

Адкуль

Сцяг ЗША Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША

Мова песень

англійская

Былыя
ўдзельнікі

Кайл Крыснер
Скот Козел
Марк Уэйкфілд

Звязаныя праекты

Dead By Sunrise
Fort Minor

Linkin Park — амерыканскі рок-гурт. Адзін з самых папулярных прадстаўнікоў рок сцэны. Існуючы з 1999 года, гурт прадаў больш як 50 мільёнаў копій альбомаў і двойчы ўзнагароджвалася прэміяй Грэмі. Здабыў свой поспех Linkin Park, дзякуючы альбому Hybrid Theory. Альбом разыйшоўся 10 мільённым тыражом копій, у выніку чаго здабыў брыліянтавы статус.

Наступны студыйны альбом, Meteora, паўтарыў поспех папярэдняга, лідыруючы ў 2003 годзе ў чарце Billboard Top 200. Грошы, атрыманыя ад продажаў гэтага альбома, гурт выкарыстаў у дабрачынных мэтах па ўсім свеце.

Апошні па часе альбом Minutes To Midnight, які заняў першыя месцы чартаў у 32 краінах, стаў тройчы плацінавым, і паспяхова лідыраваў увесь 2007 год у Billboard.

У 2009 выходзіць сінгл «New Divide», адмыслова запісаны для стужкі «Трансформеры: Помста паўшых».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаванне[правіць | правіць зыходнік]

Гурт быў заснованы ў 1996 годзе Майкам Шынодай, Брэдам Дэлсанам і Робам Бурдонам, і называўся напачатку Xero. Пазней яны змянілі назву на Hybrid Theory. Афіцыйна як гурт Linkin Park яны сталі выступаць у 1999 годзе.

Першапачаткова ў якасці вакаліста быў запрошаны Марк Уэйкфілд, але ж ён неўзабаве пакінуў гурт. Хлопцам быў патрэбен новы вакаліст. І яны вырашылі даслаць свае запісы розным людзям, каб тыя праслухалі іх і прапанавалі што-небудзь сваё. Гэтыя запісы з'явіліся і ў Чэстара Бенінгтана. Ён, праслухаўшы запісы запісаў некалькі вакальных партый і адаслаў хлопцам. Тым спадабалася выкананне Чэстара і ён незабаве далучыўся да хлапцоў.

Пасля таго, як Чэстар пагадзіўся далучыцца да гурта, ён стаў звацца Hybrid Theory. Ідэя аб змешванні стыляў вакалу дала штуршок для складання новага матэрыялу, што дапамагло адрадзіць гурт. Наступілі новыя часы. У хлапцоў паўсталі праблемы з брытанскім электронным гуртам, які меў назва Hybrid і вінаваціў іх у плагіяце, таму Чэстар Бенінгтан прыдумаў новая назва для гурта — Linkoln Park, таму што ён стала хадзіў у студыю менавіта праз гэты парк у Лос-Анджэлесе. Але з-за таго, што такі дамен у інтэрнэце быў заняты і яго выкуп каштаваў вельмі дорага, гурт назваўся Linkin Park.

Hybrid Theory[правіць | правіць зыходнік]

У 1999 гурт падпісаў кантракт з Warner Bros. Records. На наступны год гурт выдаў дэбютны альбом Hybrid Theory — матэрыял, які збіраўся шмат гадоў. Альбом стаў вельмі паспяховым, разыйшоўся тыражом 4 млн 800 тыс. копій за першы год і атрымаў прэмію «Грэмі» як лепшы рок-альбом года. Песні з альбома — «Crawling», «One Step Closer» і «In the End» мелі поспех у гіт-парадах, а кліп «In the End» атрымаў узнагароду як лепшы відэакліп года.

У 2001 гурт правёў тур па ЗША, неаднаразова выступаючы з вядомымі рэперамі, а таксама прыняў удзел у фесце Ozzfest. За той год гурт адыграў 320 канцэртаў, і выдаў DVD Frat Party at the Pankake Festival. Таксама Linkin Park запісаў альбом рэміксаў Reanimation.

Meteora[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе выйшаў другі альбом Linkn Park пад назвай Meteora, які ўзначаліў чарт Billboard па продажах альбомаў. Відэакліпы на песні «Somewhere I Belong», «Breaking the Habit» і «Numb» транславаліся па MTV і займалі першыя месцы ў гіт-парадах. Альбом атрымаў шэраг узнагародаў: прэмію MTV за лепшае відэа («Somewhere I Belong») і Radio Music Awards за лепшую песню («Numb»). На песні «Numb», «Faint», «Lying from You» былі запісаныя рэміксы з удзелам рэпера Jay-Z. Пасля выпуску гэтага альбому гурт стаў адным з самых папулярных у свеце.

Minutes to Midnight[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе Linkin Park бярэцца за запіс новага альбома. Прадусаваць альбом гурт абірае прадзюсара Рыка Рубіна.

15 мая 2007 г. выходзіць альбом Minutes to Midnight.

7 верасня 2008 г. гурт становіцца лаўрэатам MTV Video Music Awards у намінацыі «Лепшы кліп у стылі рок».

25 лістапада 2008 г. выходзіь DVD Road to Revolution: Live at Milton Keynes на якім запісаны канцэрт у межах еўрапейскага турне.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі:

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Студыйныя альбомы[правіць | правіць зыходнік]

Дэма и EP запісы[правіць | правіць зыходнік]

  • Xero (1997)
  • Hybrid Theory Demo (1999)
  • Hybrid Theory EP (1999)
  • Hybrid Theory Demo (8-Track CD) (1999)
  • Hybrid Theory [Demo Cassette] (2000)
  • Hybrid Theory EP (Перавыданне) (2001)
  • LP Underground 2.0 EP (2002)
  • LP Underground 3.0 EP (2003)
  • LP Underground 4.0 EP (2004)
  • LP Underground 5.0 EP (2005)
  • LP Underground 6.0 EP (2006)
  • LP Underground 7.0 EP (2007)
  • LP Underground 8.0 EP: MMM…COOKIES — Sweet Hamster Like Jewels From America! (2008)
  • Songs from the Underground (2008)
  • LP Underground 9 — Demos EP (2009)
  • A Decade Underground (2010)
  • LP Underground X — Demos EP (2010)
  • iTunes Festival: London 2011 (2011)
  • LP Underground Eleven (2011)

Альбомы рэміксаў[правіць | правіць зыходнік]

DVD, канцэртныя CD[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Linkin Park надзвычайна папулярныя ў Японіі. Так напрыклад шматлікія ню-метал гурты спрабуюць пераймаць іх гучанне, напрыклад Eight.
  • Песня «One step closer» гучыць у тытрах фільма «Дракула».
  • У фільме «Прыцемкі» у тытрах грае песня «Leave Out All The Rest».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]