MTV Movie & TV Awards

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з MTV Movie Awards)
MTV Movie & TV Awards
Тып група ўзнагарод[d] і тэлеперадача
Заснавальнік MTV
Заснаванне 1992
Краіна
Сайт mtv.com/ontv/movi… (англ.)
mtv.com/movie-and…
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кінаўзнагароды MTV (англ.: MTV Movie Awards) — штогадовае тэлевізійнае шоу па прысуджэнні ўзнагарод у вобласці амерыканскага кіно, якае арганізуецца каналам MTV. Існуе з 1992 года. Шоу «Кінаўзнагароды MTV» шмат у чым парадыруе оскараўскую цырымонію, у прыватнасці, здымаюцца адмысловыя ролікі-пародыі на фільмы-намінанты. Нязменны атрыбут шоу — жывыя выступленні музыкантаў. Пераможцы ў розных катэгорыях вызначаюцца галасаваннем гледачоў на сайце MTV і істотна адлюстроўваюць кінагусты амерыканскіх падлеткаў.

Цырымонія ўручэння прэміі абстаўляецца ў гумарыстычным ключы. Нярэдка ўручаюцца жартоўныя прэміі. На сцэне з'яўляюцца персанажы з заяўленых фільмаў (Ёда, Голум) і выступаюць з падзячнымі прамовамі, як акцёры.

Намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Найлепшы фільм
  • Найлепшая мужчынская роля
  • Самы жаданы мужчына (1992—1996)
  • Самая жаданая жанчына (1992—1996)
  • Найлепшая жаночая роля
  • Прарыў года
  • Найлепшая камедыйная роля
  • Найлепшы злыдзень
  • Найлепшы пацалунак
  • Найлепшы «шо гэта было?!» момант
  • Страшная да чорцікаў роля
  • Зорка, якая ўрабіла ўсіх
  • Глабальная суперзорка
  • Прызнанне пакалення

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Першае прынцыповае адрозненне гэтай цырымоніі ад іншых заключаецца ў тым, што магчымасць аддаць свае галасы за любімы фільм (ці акцёра) даецца звычайным гледачам, гледачам тэлеканала MTV. Другое адрозненне — набор намінацый, якія не маюць аналагаў у астатніх прэміях кінематографа.
  • Галоўным прызам цырымоніі з'яўляецца Залатая шклянка папкорна.
  • Рэкардсменам па ліку сабраных узнагарод з'яўляецца комік Джым Кэры, які святкаваў перамогу 10 раз (агульны лік намінацый — 22).

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

У намінацыі «Найлепшы фільм года»

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]