Madsen, кулямёт
Madsen — дацкі кулямёт часоў Першай Сусветнай вайны. Вырабляўся фірмай «Dansk Rekylrifle Syndikat». Madsen - першы ў гісторыі серыйны ручны кулямёт.
Кулямёт быў вельмі лёгкім, простым у вытворчасці і танным. Быў прыняты на ўзбраенне кавалерыі Даніі ў 1903 г. Ужываўся расійскай кавалерыяй у Руска-Японскай вайне (было закуплена 1250 адзінак). Кулямёт не выклікаў цікавасці ў Брытанскага Вайсковага Офіса. Пазней, у 1915 г. эксперты прапаноўвалі ўзброіць танк Mark I кулямётам Madsen.
Кулямёт часта закліньвала - з-за праблем з магазінам, асабліва ў пыльных і вільготных умовах. Дзякуючы лёгкай масе кулямёта яго пачалі выкарыстаць у авіяцыі, але тамака ён апынуўся неэфектыўным - кулямёт валодаў малой дальнасцю стральбы.
Кулямёт вырабляўся ў розных варыянтах больш 50 гадоў. Яго выраблялі практычна для ўсіх калібраў. Асабліва папулярным Madsen быў у Лацінскай Амерыцы. Madsen стаяў на ўзбраенні войскаў 34 краін. Вытворчасць кулямёта спынілася ў 1955 годзе.
