Mars Exploration Rover

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марсаход MER на Марсе ва ўяўленні мастака

Mars Exploration Rover (MER) — амерыканская робатызаваная міжпланетная місія NASA, якая працягваецца ў наш час і ў якую ўключаны два марсіянскіх усюдыходаSpirit і Opportunity, што даследуюць планету Марс.

Місія распачата ў ліпені 2003 адпраўкай двух ровераў — MER-A Спірыт (Spirit) і MER-B Апарцьюніці (Opportunity) для даследавання паверхні Марса і яго геалогіі  (англ.)[1][2], якія здзейснілі пасадку на Марс 4 і 25 студзеня 2004. Навуковы кіраўнік праекта — Стыў Скваерс.

Старт ракеты-носьбіта Delta IIs

Назвы марсаходам былі дадзены ў рамках традыцыйнага конкурсу НАСА 9-гадовай дзяўчынкай рускага паходжання Сафі Коліз, якая нарадзілася ў Сібіры і была ўдачарона амерыканскай сям’ёй з Арызоны[3].

У місіі, якая стала надзвычай паспяховай, пры базавым 90-дзённым тэрміне эксплуатацыі марсаходаў Спірыт прапрацаваў больш за 6 гадоў да 2011, а Апарцьюніці працуе і па стане на 2012, нашмат перавысіўшы рэкорд працягласці функцыянавання апаратаў на Марсе. Аўтаматычная міжпланетная станцыя (АМС) з марсаходамі запускалася ракетай-носьбітам Дэльта-2 з касмадрома на мысе Канаверал (Фларыда, ЗША). Прататыпы марсаходаў MER выпрабоўваліся ў зямных пустынях з 2002.

Месцы пасадак на Марсе сярод іншых апаратаў (Спірыт — справа, Апарцьюніці — у цэнтры)

Зноскі

  1. NASA Extends Operations for Its Long-Lived Mars Rovers
  2. Mission Timeline: Launch - archived Архівавана 11 чэрвеня 2012.
  3. Максім Барысаў. Назвы амерыканскім марсаходам дала дзевяцігадовая сірата з Сібіры (руск.). Грані.Ру (10 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 17 мая 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]