Maybach

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Maybach
Тып Gesellschaft mit beschränkter Haftung[d]
Заснаванне 1909
Скасавана 2013
Пераемнік Mercedes-Maybach[d] і MTU Friedrichshafen[d]
Заснавальнікі Вільгельм Майбах
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль класа люкс[d]
Матчына кампанія Мерседэс-Бенц
Сайт maybach.com (англ.)
mercedes-benz.com/… (англ.)(ням.)

Майбах (ням.: Maybach) — нямецкая кампанія, найбольш вядомая дзякуючы вытворчасці раскошных эксклюзіўных аўтамабіляў класа «люкс».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя маркі пачынаецца ў 1921 годзе, калі канструктар Вільгельм Майбах стварыў аўтамабіль Maybach W3 (свой першы аўтамабіль ён стварыў нашмат раней — у 1889 годзе), яго можна лічыць першым у гісторыі маркі. На гэтым Вільгельм Майбах не спыніўся, і наступнай мадэллю стала Maybach W5, якая выйшла ў 1926 годзе.

У 1929 годзе Вільгельм Майбах раптам захварэў і памёр. Справу працягнуў яго сын — Карл Майбах.

Пасля Другой сусветнай вайны вытворчасць аўтамабіляў была спынена.

У 1960 годзе кампанія была набыта канцэрнам Daimler-Benz.

Адраджэнне[правіць | правіць зыходнік]

Maybach 62

Упершыню канцэптуальная версія сучаснага «Майбаха» была прадстаўлена ў 1997 годзе на Мотаршоу ў Токіа, а ў 2002 годзе мадэль была запушчана ў серыйную вытворчасць у дзвюх версіях — Maybach 57 і Maybach 62. Для вытворчасці мадэлі быў пабудаваны спецыяльны завод Maybach Manufaktur у Зіндэльфільгене. Прэм'ера серыйных седанаў Maybach 57 і Maybach 62 прайшла ў ліпені 2002 года ў Нью-Ёрку.

Серыйныя лімузіны Maybach выпускаліся ў шасці варыянтах — стандартны Maybach 57 даўжынёй 5,72 м і падоўжаны да 6,16 м Maybach 62. Таксама ў гаму дадаліся варыянт «S» (2006 год), адкрыты Maybach 62 Landaulet (2007 год), а таксама самая дарагая і раскошная версія пад назвай Zeppelin (2009 год). Усе мадэлі Maybach былі пабудаваныя на платформе Mercedes-Benz S-Class.

Акрамя лімузінаў, кіраўніцтва Maybach разглядала магчымасць выпуску спартыўнага купэ. У 2005 годзе ў адзіным экзэмпляры было выпушчана купэ Exelero.

Аднак, спадзяванні DaimlerAG адрадзіць легендарную марку не апраўдаліся. Продажы аўтамабіляў Maybach апынуліся вельмі нізкімі і не апраўдвалі ўкладзеныя ў іх сродкі. У лістападзе 2011 года кіраўніцтва Даймлер-Бэнц прыняло рашэнне аб згортванні ў 2013 годзе выпуску аўтамабіляў маркі Maybach.

Mercedes-Maybach[правіць | правіць зыходнік]

Mercedes-Maybach Pullman

У 2014 годзе Mercedes вырашыў выкарыстоўваць назву Maybach у якасці суббрэнда, пад якім кампанія будзе прадаваць найбольш раскошныя варыянты S-класа.

Першыя мадэлі адроджанага брэнда былі прадстаўленыя ў лістападзе 2014 года[1], у дзвюх версіях — S 500 і S 600. У параўнанні з доўгабазавым Мэрсэдэсам S-класа «Майбах» падоўжаны на 20 сантыметраў. У задняй частцы салона размясціліся два асобныя крэслы з рэгуляванымі падножкамі, мультымедыйная сістэма, уласны блок клімат-кантролю, з магчымасцю іянізацыі і распылення эксклюзіўных духоў ў салоне, як на папярэдніх "Майбахах". У якасці опцыі можна будзе замовіць бар з двума сярэбранымі келіхамі.

У сакавіку 2015 года шэраг мадэляў дапоўніў падоўжаны на метр лімузін Pullman.

У Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістраваны 1 аўтамабіль маркі Maybach[2].

Зноскі

  1. http://motor.ru/news/2014/11/19/richnfamous/ Архівавана 19 лютага 2015. «Мерседес» возродил «Майбах» // motor.ru (руск.)
  2. Пять Lamborghini и один Maybach. Названы самые популярные и редкие машины в Беларуси (руск.). av.by (1 лістапада 2021). Праверана 1 лістапада 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]