Microsoft Windows Cairo
Cairo — кодавае імя праекта ад Microsoft, які распрацоўваўся з 1991 па 1996 год. Адна з першых спроб Microsoft стварыць аперацыйную сістэму новага пакалення (ад яе бярэ свой пачатак Microsoft Windows NT). Cairo ніколі не прадавалася, хоць частка яе тэхналогій з'явілася ў іншых прадуктах.
|
Апісанне [правіць]
Cairo упершыню была анансавана на Microsoft Professional Developers Conference у 1991-ым годзе Джымам Альчынам. Першы раз яна была публічна паказана ў 1993 Cairo/Win95 PDC. Microsoft мяняла прызначэнне Cairo некалькі разоў, часам робячы яе паўнавартаснай АС, а часам - зборкай новых тэхналогій. Для распрацоўкі Cairo была сабрана найбуйнейшая група распрацоўшчыкаў за ўсю гісторыю Microsoft.
Магчымасці [правіць]
Асаблівасці Cairo сталі часткай іншых прадуктаў Microsoft:
- Карыстацкі інтэрфейс Windows 95 заснаваны на пачатковым праекце інтэрфейсу Cairo (так званы «класічны стыль»).
- X.500 — стаў часткай тэхналогіі Active Directory у Windows 2000
- X.400 — стаў часткай Microsoft Exchange Server.
- Content Indexing — стаў часткай IIS (Internet Information Services), Windows Desktop Search.
Файлавая сістэма, заснаваная на тэхналогіі OLE compound documents, засталася не рэалізаванай ні ў адной аперацыйнай сістэме.
Астатнія кампаненты Object file system цяпер завуцца WinFS, якая планавалася да ўключэння ў Windows Vista, але апынулася не гатовая да тэрміна выйсця Windows Vista, і плануецца да ўключэння ў Windows 7.
| Сям'я Microsoft Windows | |
|---|---|
| Для MS-DOS | Windows 1.0 • Windows 2.0 • Windows 3.0 |
| Windows 9x | Windows 95 • Windows 98 • Windows ME |
| Windows NT | NT 3.1 • NT 3.5 • NT 3.51 • NT 4.0 • 2000 • XP • Server 2003 • FLP • Vista • Home Server • Server 2008 • Windows 7 • Server 2008 R2 |
| Windows CE | CE 2.0 • CE 3.0 • CE 4.0 • CE 5.0 • CE 6.0 • Mobile |
| Распрацоўка | Azure |
| Адменены | Neptune • Nashville • Odyssey • Cairo |
| Іншыя праекты | Xenix • MS-DOS • OS/2 • Singularity |
