Midnight commander
| Midnight Commander | |
| 300px Дзве панэлі Midnight Commander |
|
| Тып | |
|---|---|
| Распрацоўнік |
Суполка mc |
| Аперацыйная сістэма | |
| Апошняя версія |
4.8 (14 верасня 2012) |
| Тэставая версія | |
| Ліцэнзія | |
| Сайт | |
«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандэр, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.
«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP ці FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна ўказаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.
«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перасоўваць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).
«Midnight Commander» у сапраўдны час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.
mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць на звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.
Магчымасці [правіць]
- свабоднае праграмнае забеспячэнне
- магчымасць работы з рознымі архівамі, вобразамі ФС, сеткавымі ФС (Samba, FTP, SFTP)
- мае магчымасць выконваць аперацыі капіявання і ссоўвання файлаў у фонавым рэжыме
- убудаваны тэкставы рэдактар з падсвятленнем сінтаксісу
- тэкставы рэжым, заснаваны на бібліятэках ncurses і S-Lang. Гэта дазваляе праграме працаваць як у кансолі, так і ў разнастайных эмулятарах тэрміналу і праз аддалены злучэнні, напрыклад, праз пратакол SSH
- падтрымка шматмоўнага інтэрфейсу
- падтрымка кадыровак UTF-8 (пачынаючы з 2009 года)
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Midnight commander- Афіцыйны сайт
- Сайт паралельнай галіны mc (не развіваецца з 2003 году)
- GNU Midnight Commander для Windows (не развіваецца з 2003 году)
- Comparison of file managers(англ.)
- Усталёўка mc на Fedora/CentOS Linux(руск.)
- Книга Linux для пользователя — Глава 6. Программа Midnight Commander(руск.)
- Midnight Commander у дзеянні(руск.)
- Некалькі парад па Midnight Commander(руск.)
- Как надо правильно работать в Midnight Commander(руск.)
- Основи роботи з „Міднайт Коммандером“(укр.) (DLOU)
- Офіційні довідка та керівництво щодо Midnight Commander(англ.) (руск.)
| Праект GNU | ||
|---|---|---|
| Гісторыя | ||
| Ліцэнзіі | ||
| Праграмнае забеспячэнне |
||
| Персаналіі | ||
| Іншыя тэмы | ||
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
