MINIX

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Minix)
Minix
MINIX 3.1.3a
Распрацоўшчык Эндру Таненбаўм
Сямейства АС UNIX
Першы выпуск 1987[1]
Апошняя версія 3.2.0 — 29 лютага 2012
Падтрымлівае мовы англійская
Падтрымлівае платформы x86 і ARM[d]
Тып ядра Мікраядро
Ліцэнзія BSD
Стан Актуальны
Рэпазітар зыходнага коду git.minix3.org
Вэб-сайт minix3.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

MINIX — гэта Unix-падобная аперацыйная сістэма з адкрытым зыходным кодам, заснаваная на мікраядзернай архітэктуры. Аўтар сістэмы, Эндру С. Таненбаўм, напісаў яе у навучальных мэтах; таксама, АС MINIX непасрэдна паўплывала на стварэнне ядра Лінукс. Назва MINIX утворана ад слоў minimal і Unix.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Эндру Таненбаўм, выкладчык універсітэта Врые ў Амстэрдаме, стварыў MINIX, каб паказаць на прыкладзе прынцыпы, агучаныя ў яго кнізе «Праектаванне і рэалізацыя аперацыйных сістэм» (1987). Прыкладна 12 тысяч радкоў (пераважна, на мове C) зыходнага кода ядра, падсістэмы кіравання памяццю і файлавай сістэмы надрукаваны ў кнізе. Выдавецтва Prentice-Hall прыкладала да кнігі зыходныя коды і бінарныя файлы MINIX на гнуткім дыску. Сістэмныя выклікі АС MINIX 1 сумяшчальныя з сістэмнымі выклікамі Seventh Edition Unix (г.зв. сёмым выданнем Unix).

Першапачаткова Таненбаўм распрацаваў MINIX для камп’ютараў IBM PC і IBM PC/AT. Версія MINIX 1.5, выдадзеная ў 1991, уключала падтрымку сістэм MicroChannel IBM PS/2, а таксама была перанесена на архітэктуры Motorola 68000 і SPARC, а таксама камп’ютарныя платформы Atari ST, Commodore Amiga, Apple Macintosh і Sun SPARCstation.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]