Mint

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Linux Mint Official Logo.svg
Linux Mint Katya.png
Linux Mint 11 («Katya»)
Распрацоўшчык

Clement Lefebvre і супольнасць

Сямейства АС

Linux

Першы выпуск

27 жніўня 2006

Апошняя версія

Linux Mint 13 " Maya " — 23 мая 2012 года

Падтрымлівае мовы

шматмоўны

Падтрымлівае платформы

x86, AMD64

Тып ядра

маналітнае (Linux)

Ліцэнзія

розныя (галоўным чынам GPL)

Стан

актыўнае

Вэб-сайт

www.linuxmint.com

Mint (па-англ. «мята»; [мінт]): дыстрыбуцыя (distribution) адкрытага праграмнага забеспячэння на аснове аперацыйнай сістэмы Linux. Створаны на базе дыстрыбуцыі Ubuntu і арыентаваны на прастату ўжывання. Графік выпуску выданняў — не радзей аднаго разу ў шэсць месяцаў, а практычна, выданні могуць выходзіць і часцей за адзін раз у квартал.

Камплектацыя і канфігурацыя [правіць]

Асноўным графічным асяроддзем дыстрыбуцыі Мінт з'яўляецца GNOME самага новага выдання. Камплектацыя праграмнага забеспячэння ўлічвае патрэбы як сервераў, так і рабочых станцый, і дазваляе сфарміраваць зручнае асяроддзе працы з дапамогай толькі аднаго інсталяцыйнага CD.

Адрозненні камплектацыі і канфігурацыі выпуску Mint 3.0 ад параўнальнага Ubuntu 7.04:

  • новы mintInstall;
  • адкрыццё Linux Mint Software Portal: http://www.linuxmint.com/software;
  • паштар Thunderbird замяніў Evolution;
  • Pidgin замяніў Gaim;
  • Sunbird;
  • Gnome-control-center заменены на mintConfig;
  • Наяўнасць падтрымкі NTFS як праз mintDisk (для ўнутраных дыскаў), так і праз NTFS-Config (для вонкавых дыскаў);
  • падтрымка Gnome Templates у mintDesktop;
  • mintInstall замяніў gnome-app-install;
  • падтрымка Drag & Drop у mintMenu;
  • Sun Java 6 замяніла Sun Java 5;
  • інсталююцца Compiz, Beryl і Emerald;
  • новыя фоны;
  • інтэграцыя Microsoft Windows (падвойнае счытванне?, поўная падтрымка NTFS (чытанне і запіс), Migration Assistant);
  • інсталяцыя адным націсканнем (Linux Mint Software Portal, mintInstall);
  • mintMenu;
  • эфекты 3D (Compiz і Beryl на AIGLX);
  • Google Earth, Picasa, Skype і іншае ПЗ у сховішчы (repository) на Linux Mint Software Portal.

У Сеціве [правіць]

Афіцыйна [правіць]

Шаблон:Дыстрыбутывы Лінукс