NSU Spider

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
NSU Wankel Spider BW 1.JPG

NSU Spider — легкавы аўтамабіль, які выпускаўся кампаніяй NSU Motorenwerke з 1964 па 1967 год. Першы ў свеце аўтамабіль з ротарна-поршневым рухавіком Ванкеля.[1] Усяго выпушчана 2375 машын.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

NSU Wankel Spider BW 2.JPG

Аўтамабіль быў упершыню прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне 1964 года.

Spider выпускаўся выключна з кузавам кабрыялет, на базе купэ NSU Sport Prinz, якое выпускалася з 1959 года. Акрамя складнога даху, знешне аўтамабіль адрозніваўся наяўнасцю радыятарнай рашоткі спераду.

Пры выпуску Spider вялікія аб'ёмы продажаў не меркаваліся, кошт новых аўтамабіляў быў досыць высокім для таго часу і складаў $2979.[2]

У 1967 годзе Spider быў зняты з вытворчасці і заменены на NSU Ro80 з ротарным рухавіком другога пакалення. Паміж 1964 і 1967 годам выраблена 2375 аўтамабіляў.

Канструкцыя[правіць | правіць зыходнік]

1967 NSU Spider engine.JPG

Як і на ўсіх аўтамабілях NSU, рухавік размяшчаўся ў задняй частцы машыны. Для таго, каб збалансаваць размеркаванне вагі, у пярэдняй частцы размяшчаўся радыятар і бензабак на 35 літраў, таму прасторы для багажу было вельмі мала.

Першапачаткова магутнасць Spider складала 50 к.с. (37 кВт) пры 5500 аб/хв. На наступных мадэлях заяўленая магутнасць складала 54 к.с. (40 кВт) пры 6000 аб/хв.

Кампактны і лёгкі ротарны рухавік ўсталёўваўся над задняй воссю. Ігнаруючы рэкамендацыі вытворцы, можна было дасягнуць звыш 7000 абаротаў у хвіліну на ніжэйшых перадачах, разагнаўшыся такім чынам да 100 км / г за 14,5 секунд. Іншыя крыніцы, магчыма, грунтуючыся на рэкамендацыях вытворцы, паказвалі час 15,7 секунд.

Тэхнічныя характарыстыкі NSU Spider
Агульнае
Кузаў: саманясучы, цалкам сталёвы
Тып кузава: 2-дзвярны кабрыялет
Снараджаная маса: 700 кг
Поўная маса: 950 кг
Максімальная хуткасць: 155 км/г
Рухавік
Рухавік: Ротарны, усталяваны ў задняй частцы
Аб'ём: 497,5 см³
Карбюратар: 1 Solex Flachstrom 18/32 HHD
Ступень сціску: 9,3 : 1
Магутнасць: 37 кВт (50 к.с.) пры 6000 аб/хв[3]
Макс. крутоўны момант: 72 Нм пры 2500 аб/хв
Астуджэнне: Вадзяное, з помпай і тэрмастатам
Змазванне: з дадатковай помпай дазавання масла і алейным радыятарам
Скрынка перадач: 4-ступеністая, цалкам сінхранізаваная, з гідраўлічным прывадам счаплення
Пярэдняя падвеска: Папярочны рычаг з спружынамі і стабілізатарам папярочнай устойлівасці
Задняя падвеска: Падоўжныя рычагі з спружынамі
Рулявое кіраванне: Рэечнае
Габарытныя памеры:
Даўжыня 3580 мм
Шырыня 1520 мм
Вышыня 1260 мм
Колавая база: 2020 мм
Каляіна пярэдняя / задняя: 1246 / 1227 мм
Памер шын: 5.00-12R

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе Аль Ажэ (Al Auger) з Рычманда, штат Каліфорнія, стаў першым афіцыйным пераможцам у гонках на аўтамабіле з рухавіком Ванкеля.

З усталяванымі гоначнымі шынамі NSU Spider удзельнічаў у 1966 і 1967 гадах у заездах Sports Car Club of America (SCCA), дзе заняў другое месца ў класе H Modified. Паколькі ў SCCA не валодалі інфармацыяй аб тэхнічных дадзеных рухавіка, ён быў аднесены да класа H Modified, супернічаючы з больш буйнымі і магутнымі маторамі аб'ёмам 850 см³.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eberhard Kittler: DDR Automobil — Klassiker, Band 1. Motorbuch Verlag, Stuttgart 2002, ISBN 3-613-02256-7
  • Horst Ihling: Autorennsport in der DDR. Wartburg, EMW & Co. Verlag Delius Klasing, 2006, ISBN 3-7688-5788-3

Зноскі

  1. The Wankel Engine History.
  2. «The Rotary Club», Don Sherman,Automobile Magazine, February 2008, pp 76-79
  3. налічвалася каля 10 аўтамабіляў з магутнасцю 48 кВт (65 к.с.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]