NTSC

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геаграфія сістэм каляровага тэлебачання

NTSC (ад англ.: National Television Standards Committee — Нацыянальны камітэт па тэлевізійных стандартах) — сістэма аналагавага каляровага тэлебачання, распрацаваная ў ЗША. 18 снежня 1953 года ўпершыню ў міры было пачата каляровае тэлевізійнае вяшчанне з ужываннем менавіта гэтай сістэмы.

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

NTSC прынятая ў якасці стандартнай сістэмы каляровага тэлебачання ў ЗША, Канадзе, Мексіцы, Японіі і шэрагу іншых краін Амерыкі.

Тэхнічныя асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Будзем разглядаць сістэму NTSC, ужывальную ў ЗША, так званы «базавы» NTSC M:

  • частата змены палёў (паўкадраў) — 60 Гц (дакладней 59,940 059 94 Гц);
  • колькасць радкоў (разрозненне) — 525, з іх ствараюць бачны растр — 486;
  • частата паднясучай — 3 579 545,5 Гц.
  • колькасць кадраў за секунду — 30.
  • разгортка кадру празрадковая (iнтэрлэйсiнг).

Перадача колерна-рознасных сігналаў у сістэме NTSC ажыццяўляецца ў спектры яркаснага сігналу на адной паднясучай. Два колерна-рознасных сігналы ER-Y і EB-Y перадаюцца з дапамогай квадратурнай мадуляцыі.

Атрыманне КАМ-сігналу ў NTSC з двух колерна-рознасных
Атрыманне КАМ-сігналу ў NTSC з двух колерна-рознасных

Колерна-рознасныя сігналы падаюцца на балансуючы мадулятар, на якім яны мадулююцца па амплітудзе з прыгнечаннем паднясучай. Мадуляваныя колерна-рознасныя сігналы чырвонага ER-Y і сіняга EB-Y зрушаны адносна адзін аднаго па фазе на 90°. Пры сумаванні яны ўтвораць новы сігнал — сігнал колернасці. Такім чынам:

Такім чынам, змена фазы сведчыць аб змене тону, а модуль вектару вызначае насычанасць. Пры гэтым, на неафарбаваных або слаба афарбаваных участках малюнка перашкоды няма,± бо паднясучая аслаблена.

Ужыванне амплітуднай мадуляцыі з прыгнячэннем паднясучай спараджае цяжкасці падчас прымання. Пры дэтэктаванні важна каб супадалі фазы і частоты гетэрадзіну і паднясучай. Для гэтага пасля кожнага сінхраімпульсу радка выжны адмысловы імпульс-выбліск — ён утрымлівае 8-10 перыядаў ваганняў апорнага генератару.

Частата паднясучай абраная такім чынам, каб як мага менш уплываць на прымачы чорна-белага тэлебачання.

Пры гэтым, у інтэрвале радку змяшчаецца няцотны лік паўперыядаў паднясучай (на самой справе — 455), таму выява ад перашкоды мае выгляд шахматнага поля. Такая структура меней прыкметная, чым вертыкальныя палосы.

Палярнасць паднясучай у сумежных кадрах змяняецца на процілеглую, такім чынам, цёмныя ўчасткі чаргуюцца са светлымі. За кошт часовага ўзаемнага кампенсавання, перашкода становіцца яшчэ меней прыкметнай.

Асаблівасцю сістэмы NTSC з'яўляецца тое, што інфармацыя аб колернасці перадаецца не ў сістэме каардынат ER-Y і EB-Y, а ў сістэме EI і EQ, разгорнутай адносна ER-Y і EB-Y на 33°. Адначасова з гэтым ужываецца кампрэсія па амплітудзе (адмысловыя каэфіцыенты).





Акрамя таго, палосы прапускання для сігналаў EI і EQ абраныя рознымі — такім чынам распрацоўнікамі ўлічваецца той факт, што чалавечае вока адрознівае дробныя сіне-зялёныя дэталі горш, чым чырвоныя. Для сігналу EI шырыня паласы прапускання — 1,3 Мгц, для EQ — 0,6 Мгц.

Значэнні частот радкоў і палёў, у чорна-белым стандарце М складалыя 15750 і 60 Гц, былі змененыя, для таго, каб паднясучая гукавага суправаджэння стала дакладнай 286-й гармонікай частаты радкоў. Гэта давялося зрабіць таму, што інакш біцці паміж паднясучымі гуку (4,5 Мгц) і колеру (3,58 Мгц) стваралі буйнаструктурную добра бачную перашкоду ў выглядзе рухомых па экране цёмных і светлых «хваль». Пасля змены частата радкоў роўная прыблізна 15734 Гц, а кадраў — 59,94 Гц. «Хвалі» ад гэтага, у прынцыпе, не зніклі, але перасталі рухацца па экрану, і сталі ад гэтага практычна непрыкметныя.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]