Ноэль Жазеф дэ Некер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Neck.)
Ноэль Жазеф дэ Некер
фр.: Noël Joseph de Necker
Дата нараджэння 25 снежня 1730(1730-12-25)
Месца нараджэння Ліль
Дата смерці 30 снежня 1793(1793-12-30) (63 гады)
Месца смерці Мангейм
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, урач
Навуковая сфера батаніка
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Noel Martin Joseph de Necker на Віківідах
Старонка на Віківідах

Ноэль Мартэн Жазеф дэ Некер (фр.: Noël Martin Joseph de Necker, лац.: Natalis Martinus Joseph de Necker; 17301793) — нямецкі батанік і гістарыёграф французскага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ноэль Жазеф дэ Некер нарадзіўся 25 снежня 1730 года (па іншых даных — у 1729 годзе) у горадзе Ліль у Францыі. Затым Некер пераехаў у Германію. Ён працаваў асабістым лекарам Курпфальца ў Мангейме. Ноэль дэ Некер сканаў 30 снежня 1793 года ў Мангейме.

У 1768 годзе была выдадзена двухтомная кніга дэ Некера Deliciae gallo-belgicae. У ёй упершыню выкарыстаны некаторыя далінееўскія назвы родаў раслін. Для відаў раслін прынята бінамінальная наменклатура. У адрозненне ад гэтай працы, у трох тамах Elementa botanica 1790 года прынятая іншая наменклатура. У ёй назвы таксонаў у рангу species naturalis лічацца краявіднымі, хоць складаюцца з аднаго слова. Паводле артыкула 20.4 МКБН, усе назвы, апублікаваныя ў гэтай працы, з'яўляюцца несапраўднымі (nomen invalidum).

Месцазнаходжанне гербарных узораў, выскарыстаных дэ Некерам для апісання новых відаў, не ўсталявана. Некалькі ўзораў мохаў, верагодна, знаходзяцца ў Батанічным садзе і музеі Берлін-Далем.

Некаторыя навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Necker, N.J. de (1768). Deliciae gallo-belgicae. 2 vols., 568 p.
  • Necker, N.J. de (1771). Methodus muscorum. 296 p.
  • Necker, N.J. de (1774). Physiologia muscorum. 343 p.
  • Necker, N.J. de (1783). Traité sur la mycitologie. 137 p.
  • Necker, N.J. de (1790). Elementa botanica. 3 vol.
  • Necker, N.J. de (1790). Corollarium. 31 p.
  • Necker, N.J. de (1790). Phytozoologie philosophique. 78 p.

Роды, названыя ў гонар Н. Ж. дэ Некера[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stafleu, F.A., Cowan, R.S. Taxonomic Literature. — Utrecht: Bohn, Scheltema & Holkema, 1981. — Vol. 3. — P. 701—704.