Nine inch nails

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Nine Inch Nails
фота
Жанр

Індастрыял-рок

Гады

з 1988 – па гэты дзень

Лэйблы

The Null Corporation
Nothing Records
Interscope Records
Island Records
TVT Records
Rykodisc

Склад

Трэнт Рэзнар
гл. таксама Канцертны склад

Сайт

www.nin.com

Nine Inch Nails (/naɪn ɪntʃ neɪlz/ найн інч нэйлз абр. NIN у перакладзе з анг. дзевяціцалёвыя цвікі) — амерыканскі індастрыял-гурт, заснаваны Трэнтам Рэзнарам у 1988 годзе ў городзе Кліўленд, штат Агая. Як асноўны прадзюсар, спявак, аўтар тэкстаў і музыкі, Рэзнар з'яўляецца адзіным афіцыяльным удзельнікам гурта і нясе аднаасобную адказнасць за яе развіццё. Музыка NIN ахватвае вялікую колькасць жанраў, захоўваючы характэрнае гучанне, дасяганае выкарыстаннем электронных інструментаў і сродкаў абработкі гука. Апасля запісу чарговага альбома Рэзнар, як правіла, прыцягвае музыкантаў, з якімі адпраўляецца ў турнэ ў падтрымку дыска. Гэты канцэртны склад існуе асобна ад Nine Inch Nails у студыі. На сцэне NIN часта выкарыстоўваюць для суправаджэння сваіх выступленняў эфектныя візуальныя элементы, часта дасягаючыя апагею ў разрушэнні музыкантамі сваіх інструментаў.

Прыхільнікі андэграунднай музыкі цёпла прынялі NIN у іх раннія гады. У 1990-я гг. група выпусціла некалькі значных запісаў, якія дасягнулі шырокай папулярнасці: шматлікія песні NIN сталі хітамі на радыё, два запісы выйгралі Грэмі, і група прадала больш 20 млн альбомаў у свеце і 10 млн у ЗША. У 1996 годзе выходзіць гульня Quake, музыку для якой напісаў Трэнт Рэзнар. У 2004 годзе часопіс «Rolling Stone» змясціў NIN на 94 месца ў сваім спісе 100 найвялікшых рок-артыстаў усіх часоў. Нягледзячы на гэты цёплы прыём, у групы было некалькі канфліктаў са гуказапісываючай індустрыяй. У 2007 годзе Трэнт Рэзнар заявіў, што NIN будзе далей развівацца незалежна ад гуказапісвальных лэйблаў. У мінулым NIN нячаста выпускалі вялікія студыйныя альбомы; рэміксы і канцэртныя альбомы запаўнялі гэтыя прабелы ў каталогу групы. Рэзнар спасылаецца на свае асабістыя праблемы як на прычыну гэтых паўзаў; ў сваіх песнях ён часта даследуе змрочныя староны свайго «Я».

З 1989 года, Nine Inch Nails зрабілі 8 буйных студыйных рэлізаў. Самыя апошнія рэлізы, Ghosts I–IV і The Slip, выдадзеныя ў 2008, выйшлі пад ліцэнзіяй Creative Commons. Абое спачатку былі выпушчаны лічбова, а потым паследаваў фізічны рэліз. Лічбовы рэліз The Slip быў даступны цалкам бясплатна. NIN былі намінірованы на 12 узнагарод Грэммі і выйгралі дзве з ніх за песні "Wish" і "Happiness in Slavery" у 1992 і 1995 адпаведна.

Канцэртны склад Nine Inch Nails[правіць | правіць зыходнік]

За ўсю гісторыю гурта, толькі Трэнт Рэзнар заставаўся нязменным удзельнікам канцэртаў Nine Inch Nails.

Тякучы канцэртны склад гурта:

Былыя ўдзельнікі гурта:

Прыцягнёныя музыканты:

Храналогія[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя альбомы:

Альбомы рэміксаў:

Канцэртныя запісы:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons