Nitraria retusa

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Nitraria retusa

Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Расліннасць Зямлі» (ням.: Vegetation der Erde) 1910 v. 9 Bd. I, Heft 1. Fig. 11. by Adolf Engler
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Nitraria retusa (Forssk.) Asch.

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  43875
GRIN  t:25344
IPNI  873339-1
TPL  tro-34600012

Nitraria retusa — від раслін роду Nitraria сямейства Nitrariaceae, які сустракаецца ў паўночнай і заходняй Афрыцы, на Блізкім Усходзе, у Ізраілі, Сірыі, Іраку, на Аравійскім паўвостраве і ў Пакістане. Расце ў пустынных раёнах на неўрадлівых пясчаных глебах.

Невялікі хмызняк, здольны расці на засоленых глебах. Можа дасягаць у вышыню 2,5 метраў, хоць, як правіла не вырастае да 1 метра.

Лісце каля 1,5 см даўжынёй, 8-10 мм шырынёй, суцэльныя.

Кветкі малюсенькія 3 мм даўжынёй, бледна-зялёнага колеру, духмяныя.

Плод маленькі чырвоны, паўсферычны, 5-10 мм у дыяметры. Валодае слабым наркатычным дзеяннем, у некаторых арабскіх краінах выкарыстоўваюцца ў ежу.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г «Flora of Pakistan» Page 4
  4. У кнізе «Жизнь растений» т.5.2 стр.250-251 прыведзена назва Nitraria senegalis, верагодна памылкова.
  5. а б Гл. спасылку GRIN у картцы расліны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]