Non plus ultra

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Мелільі

Non plus ultra, таксама nec plus ultra[1] (лац.: Не далей межаў; далей няма куды) — лацінскае выслоўе, якое стала ўстойлівым, паводле легенды напісанае на Геркулесавых слупах як перасцярога мараплаўцам, знак дасягнення імі мяжы свету.

Пасля завяршэння рэканкісты і выхаду Іспаніі да Гібралтарскага праліва Фердынанд Арагонскі дадаў да іспанскага герба сімвалічную выяву Геркулесавых слупоў у выглядзе дзвюх калон карынфскага ордара, апавітых стужкай з надпісам «non plus ultra», якую яго ўнук Карл V змяніў на Plus Ultra (лац.: Яшчэ далей; далей межаў), апусціўшы адмоўную часціцу «non».

У зыходным відзе дэвіз прадстаўлены на гербе і сцягу Мелільі — аўтаномнага горада Іспаніі, аддзеленага ад асноўнай тэрыторыі краіны Гібралтарскім пралівам[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]