NuSTAR

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
NuSTAR (Nuclear Spectroscopic Telescope Array)
NuStar 1.jpg
Выява праекта NuSTAR
Арганізацыя: ATK Space Systems-Goleta Orbital Sciences Corporation
Хвалевы дыяпазон: Рэнтгенаўскія і гама прамяні
NSSDC ID: 2012-031A
Месцазнаходжанне: Геацэнтрычная арбіта
Тып арбіты: Нізкаапагейная
Вышыня арбіты: 445 км
Перыяд абароту: 93 хвіліны
Запушчаны: 13 чэрвеня 2012, 16:00:37 UTC
Запушчаны з: Кваджалейн
Выведзены на арбіту: L-1011 Stargazer / Pegasus XL
Працягласць: 2 года
Маса: 360 кг
Тып тэлескопа: спектрометры
Сайт: nustar.caltech.edu

Nuclear Spectroscopic Telescope Array (NuSTAR) — касмічная абсерваторыя НАСА ў праграме малых касмічных спадарожнікаў (SMEX). Гэта першы касмічны тэлескоп жорсткага рэнтгенаўскага дыяпазону (7-80 кэВ), які працуе на прынцыпе слізгальнага адлюстравання — адлюстравання рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў пад вельмі малымі вугламі да паверхні люстэркаў. Праца ў гэтым участку электрамагнітнага спектру раней вялася толькі з выкарыстаннем прынцыпу кадуючай апертуры, што істотным чынам абмяжоўвала іх адчувальнасць. У прыборах, якія працуюць па прынцыпе кадуючай апертуры, сігнал крыніцы неабходна вылучаць на фоне вялікага інструментальнага фону, збіраемага з амаль усяго дэтэктара. У выпадку люстраной сістэмы фатоны крыніцы праецыююцца у малую частку дэтэктара, і, такім чынам, уплыў інструментальнага фону на вымярэнні можа быць на парадкі меншым.

13 чэрвеня 2012 з борта самалёта L-1011 'Stargazer' стартавала РН Пегас XL і вывела тэлескоп на зададзеную арбіту. Чаканы час працы спадарожніка на арбіце - 2 гады.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Касмічныя запускі ў 2012