Альпідый капусны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Olpidium brassicae)
Альпідый капусны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Olpidium brassicae (Woronin) P.A. Dang., Annls Sci. Nat., Bot., sér. 7: 327 (1886)

Сінонімы
  • Asterocystis radicis De Wild., (1893)
  • Chytridium brassicae Woronin, (1878)
  • Olpidiaster radicis (De Wild.) Pascher
  • Pleotrachelus brassicae (Woronin) Sahtiy., (1962)

Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  181392
NCBI  70189
MB  197153

Альпідый капусны (Olpidium brassicae) — від паразітычных грыбоў класа хітрыдыяміцэтаў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Узбуджальнік чорнай ножкі расады капусты, радыскі, салаты. Каранёвая шыйка і аснова сцябла чарнеюць і загніваюць, расліна гіне.

Вегетатыўнае цела — кавалачак плазмы, якая пасля дзялення ядра ператвараецца ў зоаспарангій з зааспорамі; аптымапьныя ўмовы для развіцця — загушчанасць пасеваў, лішкавае ўвільгатненне глебы. Зімуе грыб цыстамі ў глебе.

Меры барацьбы: прарэджванне пасеваў, праветрыванне і дэзінфекцыя парнікоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Альпідыум // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.