One Voice, альбом

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
One Voice
Вокладка альбома «One Voice» (Білі Гілмэна, 2000)
студыйны альбом Білі Гілмэна
Дата выпуску

20 чэрвеня 2000

Запісаны

1999-2000

Жанр

Кантры

Працягласць

36:56

Прадзюсар

Don Cook, David Malloy, Blake Chancey

Прафесійныя рэцэнзіі
Храналогія Білі Гілмэна
One Voice
(2000)
Classic Christmas
(2000)
Сінглы з One Voice
  1. «One Voice»
    Выпушчаны: 27 мая 2000
  2. «Oklahoma»
    Выпушчаны: 9 кастрычніка 2000
  3. «There's a Hero»
    Выпушчаны: 2001

One Voice гэта дэбютны студыйны альбом выканаўцы музыкі кантры Білі Гілмэна. Альбом быў запісаны і выдадзены ў Нешвіле ў 2000 годзе. Неўзабаве альбом зрабіўся вельмі папулярным сярод прыхільнікаў кантры музыкі дзякуючы аднайменнаму хіту "One Voice". У 2001 годзе альбом быў намінаваны на Грэммі ў катэгорыі Лепшае Мужчынскае Вакальнае Выкананне ў стылі кантры. Па версіі часопіса "Billboard" "One Voice" спыніўся на дасягненні 2-га радку ў топ-чарце кантры альбомаў. Асацыяцыя Гуказапісваючых Кампаній Амерыкі (RIAA) прысвоіла альбому сертыфікацыю 2х Platinum [3].

Спіс кампазіцый[правіць | правіць зыходнік]

One Voice
Назоў Аўтар Працягласць
1. «Little Things» Bobby Goldsboro 2:25
2. «I Think She Likes Me» Bob Regan, George Teren 3:07
3. «What's Forever For» Rafe VanHoy 3:27
4. «One Voice» Don Cook, David Malloy 4:10
5. «Spend Another Night» Skip Ewing, Malloy 3:46
6. «Little Bitty Pretty One» Robert Byrd 2:32
7. «The Snake Song» Bobby Braddock 3:12
8. «I Wanna Get to Ya» Gary Baker, Frank J. Myers, Malloy 3:37
9. «Oklahoma» John Allen, D. Vincent Williams 4:04
10. «There's a Hero» Cook, John Barlow Jarvis 3:26
11. «'Til I Can Make It on My Own» George Richey, Billy Sherrill, Tammy Wynette 3:11

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Альбом атрымаў адносна станоўчыя агляды ад крытыкаў, і быў добра прыняты як прыхільнікамі музыкі кантры так і іншымі слухачамі. У асноўным крытыкі бачылі неадпаведнасць паміж даволі дарослым зместам такіх песень як «Little Things» ці «'Til I Can Make It on My Own» і ўзростам юнага спевака. У той жа час шмат каго ўзрушыла тэма хатняга гвалту і грамадска-сацыяльных праблем, якая чырвонай стужкай праходзіць у «One Voice», «Oklahoma» і «What's Forever For».

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

Чатыры кампазіцыі з альбома з'яўляюцца кавер-версіямі. "I Think She Likes Me" з'яўляецца кавер-версіяй аднайменнай песні гурта The Moffatts запісанай у 1995 годзе. Астатнія кавер-версіі аддаюць дань павагі такім кантры-выканаўцам як Майкл Марцін Мерфі ("What's Forever For", 1982 год) і Тэмі Вайнет ('Til I Can Make It on My Own, 1976 год). Таксама ў альбоме можна пачуць новую інтэрпрэтацыю "Little Bitty Pretty One", якая была напісана ў 1957 годзе Боббі Дэем, а затым паспяхова выконвалася шэрагам вядомых спевакоў і гуртоў, сярод якіх былі легендарныя Jackson 5.

Для кожнага з трох сінглаў з альбома быў зняты адпаведны відэа-кліп. У 2000 годзе рэжысёр Трэй Фэнджой зрабіў відэа для "One Voice" i "Oklahoma", а ў 2001 годзе Брэнт Хэджкок зняў відэа для "There's a Hero".

Зноскі

  1. One Voice, альбом(англ.)  на сайце Allmusic
  2. [1]
  3. RIAA's Gold & Platinum Program searchable database: Gilman. Праверана 2012-15-12.(англ.)