One Voice (сінгл)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з One Voice, сінгл)
«One Voice»
Вокладка сінгла «One Voice» (P175, 2000)
Сінгл выканаўцы Білі Гілмэна
з альбома One Voice
Выпушчаны 27 траўня 2000 года
Мова англійская
Фармат CD, Аўдыёкасеты
Запісаны 2000
Жанр Кантры
Кампазітар
Працягласць 7:24
Лэйбл Epic Nashville
Прадзюсар Дон Кук, Дэвід Мэлой, Блэйк Чэнсі
Аўтар песні Дон Кук, Дэвід Мэлой
Білі Гілмэна, храналогія сінглаў
«One Voice»
(2000)
«Oklahoma»
(2000)
"One Voice" на YouTube

«One Voice» — песня амерыканскага выканаўцы Білі Гілмэна з альбома «One Voice».

Гэта дэбютны сінгл, які быў запісаны Гілмэнам і выдадзены ў траўні 2000 года перад выпускам аднайменнага альбома. Дзякуючы гэтаму сінглу, Білі Гілмэн зрабіўся наймаладзейшым спеваком у стылі кантры, чыя песня трапіла ў асноўныя чарты. Гэтым самым Білі пераўзышоў рэкорд спявачкі Брэнды Лі, які трымаўся 43 гады. Сінгл адзначыўся амаль што ва ўсіх папулярных амерыканскіх чартах з пікавымі пазіцыямі на 20-ым радку ў «U.S. Billboard Hot Country Singles & Tracks» і на 38-ым радку ў чарце «U.S. Billboard Hot 100».

Сінгл намінаваўся на Грэмі ў лютым 2001 года ў катэгорыі «Найлепшае мужчынскае вакальнае выкананне ў стылі кантры», дзе саступіў «Solitary Man» Джоні Кэша, і ў катэгорыі «Найлепшая песня ў стылі кантры» для аўтараў песні, дзе яна саступіла «I Hope You Dance» ад Лі Эн Вумэк.

Песню «One Voice» напісалі Дон Кук і Дэвід Мэлой. «One Voice» закранае характэрную для ЗША праблему хатняга гвалту і захоўвання персанальнай зброі. Гэта погляд на штодзённыя праблемы праз вочы дзіцяці, які просіць аб дапамозе і атрымлівае яе ў канцы.

Трэк-ліст[правіць | правіць зыходнік]

One Voice
НазваАўтар Працягласць
1. «One Voice» Дон Кук, Дэвід Мэлой 4:12
2. «'Til I Can Make It on My Own» Джордж Рычы, Білі Шэрыл, Тэмі Вайнет 3:12

Песня "'Til I Can Make It on My Own" з'яўляецца кавер-версіяй сінгла Тэмі Вайнет 1976 года.

Музычнае відэа[правіць | правіць зыходнік]

Кадр з кліпа да "One Voice"

Відэа для песні здымаў рэжысёр Трэй Фэнджой. У відэа Білі едзе дадому са школы на школьным аўтобусе і назірае розныя прыклады праявы гвалту праз вакно: сваркі паміж сямейнымі парамі, затрыманне злачынца паліцыяй. У гэты час іншы хлопчык, які знаходзіцца з Білі ў аўтобусе, хавае пісталет у заплечніку. У канцы відэа Білі бачыць, як гэты хлопчык выкідвае пісталет з моста ў раку, і дзякуе за тое, што яго малітва была пачута.

  1. а б ISWC Network Праверана 3 ліпеня 2022.