Станожкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Oniscidea)
Станожкі

Макрыца сценавая (Oniscus asellus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oniscidea Latreille, 1802


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  93223
NCBI  41116
FW  71606

Станожкі, Макрыцы (Oniscidea) — падатрад раўнаногіх ракападобных (Isopoda).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня да 5 см. Цела пляскатае, авальнае, зверху выпуклае, першая пара вусікаў недаразвітая і вельмі малая, другая моцна развітая. Вочы знаходзяцца па баках галавы; верхнія сківіцы пазбаўленыя шчупалец. Першы грудзінавый членік па большай частцы ахоплівае галаву з бакоў, 7-і мае ззаду глыбокую выразку; усе 7 пар грудных ног аднолькавай будовы і прыстасаваныя для хады. Усе членікі брушка свабодныя; пяць першых пар брушных ног прыкрываюць адзін аднаго па прынцыпе дахоўкі; унутраная галіна іх грае ролю шчэлепы, вонкавая — крышкі; цвёрдая вонкавая галіна першай пары заключае паветраныя поласці, што адкрываюцца вонкі — органы паветранага дыхання; 6 пара брушных ног скіраваная назад і выступае ў прамежку паміж 5 і 6 брушным членікам.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца каля 1000 відаў. Пашыраны ўсюды, найбольш у стэпавай зоне. Большасць відаў жыве на сушы, пераважна ў месцах з павышанай вільготнасцю (адсюль назва), некаторыя — на марскіх берагах, у ручаях, крыніцах. На Беларусі найбольш пашыраны макрыца звычайная (Porcellio scaber), макрыца сценавая (Oniscus asellus).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Актыўныя ўначы. Амаль усе расліннаедныя. Раздзельналолыя, развіццё без метамарфозу.

Глебаўгваральнікі. Некаторыя шкодзяць сельскагаспадарчым культурам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]