Opel Kadett

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Opel Kadett — сямейства кампактных аўтамабіляў. Выпускалася кампаніяй Opel у 19361940 і 19621991 гадах.

У 1992 годзе GM прыняла рашэнне ўніфікаваць абазначэння мадэляў еўрапейскага рынку, таму імя Kadett для чарговага пакалення (Kadett F) было заменена на Opel Astra.

Kadett K36-K38 (1936–1940)[правіць | правіць зыходнік]

Opel-kadett-1936.jpg

Opel Kadett першага пакалення з'явіўся ў 1936 годзе. Створаны на базе Opel Olympia 1935 года[1]. Пры гэтым, у мадэдбным шэрагу кампаніі Kadett пазіцыянаваўся як сямейны аўтамабіль — просты і даступны, а Olimpia — як спартыўны і моладзевы. Машына прадавалася за прымальныя для многіх немцаў 2100 рэйхсмарак.

У адрозненні ад Olimpia, Kadett абсталёўваўся больш старажытным і маламагутным рухавіком ад мадэлі Р4. Гамма кузаваў Kadett была шырэй. У яе ўваходзіў седан у двух і чатырохдзвярным выкананні, дзвухдвярны кабрыялет.

Заднепрывадны аўтамабіль адрозніваўся апорным кузавам і інтэграванымі ў яго фарамі. Гэта быў першы Opel, абсталяваны карбюратарам (ўласнай распрацоўкі) з падальным струменем.

У 1938 годзе Opel Kadett зведаў рэстайлінг.

У 1940 грамадзянская вытворчасць была згорнута і перааснашчана для выпуску ваенных мадэляў грузавікоў Opel Blitz.

З 1936 па 1940 год было выпушчана 107.608 машын.

У 19471956 гадах савецкі Завод малалітражных аўтамабіляў у Маскве выпускаў аўтамабіль Масквіч-400 — аналаг чатырохдзвярнога «Кадэт» у варыянце з незалежнай пярэдняй падвескай. "Масквічоў" было зроблена 247.439 штук.

Kadett A (1962–1965)[правіць | правіць зыходнік]

Kadett L

У 1962 годзе выйшаў у свет Kadett A. Прэзентацыя аўтамабіля адбылася 20 жніўня 1962 года ў Русельсхайме.

Першапачаткова аўтамабіль выпускаўся ў кузаве дзвухдзвярны седан, а ў 1963 годзе наладзілі выпуск універсала, названага Car-A-Van. У 1964 годзе пачаўся выпуск купэ.

У 1963 годзе на 33-м Міжнародным аўтасалоне ў Жэневе Opel прадставіў Kadett L. Дадзеная мадыфікацыя ад стандартнай мадэлі адрознівалася афармленнем: па ўсёй даўжыні мелася храмаванае аздабленне спадніцы, храмаваныя жолабы, адрозніваўся бампер, габарытныя агні. Быў багацей інтэр'ер аўтамабіля: велюравыя дываны, іншая падушка сядзення, кольца на рулі, гадзіннік, люстэрка для макіяжу ў пасажырскім сонцаахоўным брылі, прыпальвальнік, попельніца і іншае. Ад лютага 1964 года L-мадэль выпускалася з новым дызайнам пярэдняй часткі.

Аўтамабіль абсталёўваўся адным з 4-цыліндравых рухавікоў аб'ёмам 1 літр і магутнасцю 40 і 48 к.с., агрэгатаваным з ручной 4-х ступеністай скрынкай перадач. Невялікая маса — усяго 670 кг, таму аўтамабілю цалкам хапала невялікага літровага маторчыка, каб разганяцца да 120 (варыянт 40 к.с.) і 130 км/г (варыянт 48 к.с.).

Серыйная вытворчасць Кадэтаў ажыццяўлялася на заводзе ў Бохуме. Ад 1963 года пачалася вытворчасць CKD-камплектаў для зборкі за мяжой. У 1964 годзе CKD-зборка складала 15% ад агульнага аб'ёму экспарту. Аўтамабіль збіраўся на заводах у Бельгіі, Даніі, Партугаліі, Ірландыі, Паўднёвай Афрыцы, Філіпінах, Венесуэле, Уругваі, Перу і Коста-Рыцы.

Усяго за тры гады было выпушчана 649.512 машыны, з іх: 354.186 седанаў, 126.616 універсалаў, 53.468 купэ і 115.242 седанаў мадыфікаціі L[2].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Kadett B (1965–1973)[правіць | правіць зыходнік]

Kadett B

Kadett B быў быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў канцы лета 1965 года[3]. З канвеера новая мадэль пачала сыходзіць ў верасні 1965 года.

Kadett B быў глыбокай мадэрнізацыяй папярэдняга пакалення, захаваў ўсе асноўныя тэхнічныя рашэнні, але атрымаў падноўлены кузаў. Аўтамабіль стаў класам вышэй: буйней (на 18 см даўжэй і на 10 см шырэй) і магутней (былі ўжытыя бензінавыя маторы ад 45 да 90 к.с.).

Мадэльны шэраг Kadett B

Мадэльны шэраг уключаў у сябе самыя разнастайныя тыпы кузаваў (на малюнку). Упершыню ў гаме з'явіліся чатырохдзвярныя седаны і пяцідзвярныя ўніверсалы — і нарэшце Kadett стаў пяцімясцовым. Усяго мадэльны шэраг складаўся з 11 мадыфікацый.

У 1967 годзе аўтамабіль быў мадэрнізаваны.

Выпуск быў спынены ў 1973 годзе. За ўвесь час было выпушчана 2.691.300 машын[3].

Kadett C (1973–1979)[правіць | правіць зыходнік]

Kadett C

У 1973 годзе выйшаў Kadett C. Распрацаваны за тры гады на базе міжнароднай платформы GM T-platform.

Са з'яўленнем Kadett C, упершыню на Кадэтах з'явіліся трохкропкавыя рамяні бяспекі, упырск паліва Bosch L-Jetronic, спружынная пярэдняя падвеска на падвойных папярочных рычагах, пяціступеньчатая каробка перадач і 16-затамкавы матор (на ралійнай версіі). Разам з гэтым Kadett C стаў апошнім Кадэтам з прывадам на заднія колы.

У жніўні 1977 года быў праведзены рэстайлінг мадэлі.

Усяго было зроблена 1,7 мільёнаў аўтамабіляў.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Kadett City[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе з'явіўся трохдзвярны хэтчбек Kadett City — прамы канкурэнт Гольфа першага пакалення. Выпуск мадыфікацыі City становіцца адказам на тэндэнцыю росту цікавасці да аўтамабілеў з кузавам хэтчбек. Выраблена 263.090 аўтамабіляў.

Kadett GT / E[правіць | правіць зыходнік]

У 1975 годзе таксама з'явіўся Kadett GT / E магутнасцю 105 к.с.. Аўтамабілі выпуску да 1977 года вызначаюцца жоўта-чорнай афарбоўкай кузава (такіх выпушчана 8.660 шт.). Познія версіі (выпуску з 1977 па 1979 год) — жоўта-белай (выпушчана — 2.234 аўтамабіляў).

Kadett Aero[правіць | правіць зыходнік]

Opel Kadett C Aero

У гаме быў і незвычайны двухдзвярны седан-кабрыялет з суцэльнымі бакавінамі кузава — Kadett Aero, які быў прадстаўлены ў 1976 годзе на аўтасалоне ў Женеве[4].

У сваёй аснове мадэль мела дзвухдзвярны седан, з мадыфікаваным кузавам, які вытворцы называлі паўкабрыялет. Асноўныя змены заключаліся ў выдаленні часткі даху і задняга шкла, з пакіданнем бакавых сілавых элементаў канструкцыі кузава. Выдаленыя элементы замяняліся вінілавым палатном, якое прымацоўвалася на спецыяльных зацісках. Атрыманы такім чынам кузаў, спалучаў у сабе рысы кузаваў тарга (сярэдняя частка даху) і ландо (у задняй частцы).

Вытворчасцю кузава займалася атэлье Baur(ням.) бел., (Штутгарт). З 1976 па 1978 год былі вырабленыя 1.242 адзінкі Opel Kadett Aero.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Kadett D (1979–1984)[правіць | правіць зыходнік]

Kadett D

Першы пярэднепрывадны Kadett (D) выйшаў у верасні 1979 года.

Кузаваў было тры: 2-х і 4-дзвярны хэтчбек з невялікай крышкай багажніку ці 3-х і 5-дзвярны хэтчбек, 3-х і 5-дзвярны ўніверсал, 3-дзвярны фургон з заглушанымі бакавымі вокнамі.

У канструкцыі Kadett D былі ўжытыя: пярэдняя падвеска тыпу McPherson, задняя — на падоўжных рычагах з кампактнымі канічнымі спружынамі Miniblok. Машына была карацей папярэдніка на 12 см, але аказалася нашмат прасторней дзякуючы ўсталяванаму папярочна сілавым агрэгату, размешчанаму пад заднім сядзеннем бензабаку, задняй паўзалежнай падвесцы і іншым сучасным рашэнням.

Аўтамабіль абсталёўваўся бензінавымі рухавікамі магутнасцю ад 53 да 115 к.с.

У 1981 годзе мадэль мадэрнізавалі. З'явіўся 1,6-літровы 75-моцны рухавік, а пазней і дызель (54 к.с.). З мая 1981 года Kadett D з рухавіком OHC сталі таксама даступныя з 3-ступеністай аўтаматычнай каробкай перадач, а з верасня 1982 года аўтаматычная каробка перадач стала ўсталёўвацца і на дызельныя аўтамабілі.

Да 1984 года было выпушчана 2,1 мільёнаў машын.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Kadett E (1984–1991)[правіць | правіць зыходнік]

Kadett E

У 1984 годзе з'явіўся апошні Kadett — з літарай "Е". Гэта быў самы масавы Kadett: да 1991 года зрабілі амаль 3,8 мільёнаў аўтамабіляў. З усіх версій Kadett E, самым папулярным і самым масавым быў 3-дзвярны хэтчбек. Усяго было выраблена 2.789.742 аўтамабіля з кузавам хэтчбек (63,12% ад агульнай колькасці), 742.634 седаны (16,80%), 685.171 універсал (15,50%), 143.745 фургонаў (3,25%) і 58.572 кабрыялеты (1,33%)[5].

Машына адрознівалася добрай аэрадынамікай (Сх = 0,30-0,32), шырокай гамай бензінавых і дызельных матораў (ад 55 да 156 к.с.), незвычайнай лічбавай панэллю прыбораў на версіі Gsi, а ў 1985 годзе на ёй упершыню з'явіўся каталітычны нейтралізатар адпрацаваўшых газаў.

У 1985 годзе стаў "Аўтамабілем года ў Еўропе".

У лютым 1989 года аўтамабіль зведаў рэстайлінг.

Вытворчасць працягвалася да 1991 года, версіі кабрыялет — да 1993 года, а фургонаў Combo — да 1994 года.

У 1987 годзе карэйская фірма Daewoo пачала вытворчасць па ліцэнзіі пад назвай Daewoo Racer, якая пратрымалася на канвееры да 1995 года. Пасля была распрацавана новая мадэль — Daewoo Nexia, якая па гэты дзень вырабляецца ва Ўзбекістане.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]