OpenOffice.org

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Лагатып OpenOffice.org

OpenOffice.org, шырока вядомы як OOo або OpenOffice, гэта офісны пакет з адкрытым зыходным кодам, асноўныя складнікі якога прызначаны для апрацоўкі тэксту, табліц, прэзентацый, графікі і баз дадзеных. Ён даступны для шэрагу розных камп'ютарных аперацыйных сістэм, распаўсюджваецца як свабоднае праграмнае забеспячэнне і напісаны з выкарыстаннем ўласнага інструментаў для стварэння графічнага інтэрфейсу карыстальніка. Падтрымлівае стандарт ISO/IEC OpenDocument Format (ODF) для абмену данымі і як прадвызначаны фармат файлаў, а таксама фарматы Microsoft Office сярод іншых. На канец 2009 года, OpenOffice падтрымлівае больш за 110 моў.

OpenOffice.org паходзіць ад StarOffice, офіснага пакета, распрацаванага нямецкай кампаніяй StarDivision, і набытага Sun Microsystems ў жніўні 1999 года. Зыходны код пакета быў выпушчан ў ліпені 2000 года з мэтай зніжэння долі рынку Microsoft Office, шляхам забеспячэння свабоднай і адкрытай альтэрнатывы; апошнія версіі StarOffice заснаваны на OpenOffice.org з дадатковымі прыватнаўласніцкімі кампанентамі.[1] Галоўны спонсар праекта OpenOffice.org – карпарацыя Oracle (першапачаткова Sun Microsystems). Сярод іншых буйных карпаратыўных ўдзельнікаў – Novell, Red Hat, IBM, Google.

Праект і праграмны пакет шырока вядомыя як OpenOffice, але гэты тэрмін з'яўляецца гандлёвай маркай кампаніі з Нідэрландаў, а таксама ў выкарыстанні Orange UK[2], з-за гэтага праект вымушаны прыняць OpenOffice.org у якасці афіцыйнай назвы.[3]

Не гледзячы на назву OpenOffice.org, офісны пакет, уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux (у тым ліку Ubuntu, OpenSUSE і Mandriva Linux) – насамрэч адгалінаванне альбо неафіцыйная галіна, якая называецца Go-oo.[4][5][6]

Па стане на жнівень 2011 ва ўсіх найбольш папулярных linux-дыстрыбутывах пакет OpenOffice.org замешчаны на яго адгалінаванне - LibreOffice. Старонка праекта ў сеціве - libreoffice.org

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. OpenOffice.org — FAQ — Overview
  2. Orange launches 'Open Office'
  3. Why should we say "OpenOffice.org" instead of simply "OpenOffice"
  4. Bug #151829 in openoffice.org (Ubuntu): “Include go-oo in Ubuntu”
  5. Linux.com
  6. Go-oo derivates in Linux distributions

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Хатняя старонка праекта OpenOffice.org