OpenStreetMap

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
OpenStreetMap
Лагатып праекта
Minsk location map.svg
Горад Мінск (адзначаны і даму, і POI).
URL:

www.openstreetmap.org, osm.org

Камерцыйны:

Не

Тып сайта:

Свабодны вэб-картаграфічны сэрвіс

Рэгістрацыя:

Патрабуецца для рэдагавання

Мова(ы):

англійская, беларуская і іншыя

Размяшчэнне сервера:

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Уладальнік:

Уладальнік даных - супольнасць удзельнікаў OpenStreetMap.[1] Падтрымлівае праект некамерцыйная арганізацыя OpenStreetMap Foundation

Аўтар:

Стыў Кост

Пачатак працы:

1 ліпеня 2004 года

Цяперашні стан:

Працуе і актыўна развіваецца

OpenStreetMap (OSM) — супольны праект па стварэнні свабодных рэдагуемых карт усяго свету.

Карты ствараюцца на аснове звестак з GPS-навігатараў, аэра- і спадарожнікавых фотаздымкаў ці з уласнага досведу. Як растравыя, так і вектарныя карты OSM распаўсюджваюцца на ўмовах ліцэнзіі Open Database License.[2]

OpenStreetMap натхнілі сайты кшталту Вікіпедыі: кожны можа рэдагаваць звесткі, падтрымліваецца поўная гісторыя рэдагаванняў. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць загружаць GPS-трэкі і ствараць па іх карты пры дапамозе розных прыстасаванняў.[3]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект быў заснаваны Стывам Коўстам у ліпені 2004 года. У красавіку 2006 была створаны фонд, які па сёняшні дзень падтрымлівае стварэнне і распаўсюд свабодных карт. У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіла, што заўзятары праекту могуць выкарыстоўваць спадарожнікавыя карты Yahoo! ў якасці падложкі падчас стварэння карт OSM.[4]

У студзені 2008 года карыстальнікам была нададзеная магчымасць загружаць карты ў GPS-навігатары. У сакавіку таго ж года заснавальнікі абвясцілі пра атрыманне стартавага капіталу памерам €2,4 млн для CloudMade.[5]

Карыстальнікі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак на жнівень 2008 года, у праекце было зарэгістравана болей за 50 000 удзельнікаў. У сакавіку 2009 — 100 000, а да канца 2009 года зарэгістравалася больш за 200 тысяч.[6]

Не ўсе зарэгістраваныя ўдзельнікі робяць унёсак. Насамрэч, большасць звестак уносіцца меншасцю ўдзельнікаў: з усіх, зарэгістраваных па стане на сакавік 2008 года ўдзельнікаў, прыкладна 10 % рабілі ўнёсак кожны месяц.[7]

Стварэнне карт[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку праекту, першыя ўдзельнікі ездзілі з GPS-навігатарамі і запісвалі каардынаты тых месцаў, дзе знаходзіліся. Гэтак першыя звесткі траплялі ў базу звестак OpenStreetMap. Потым, калі з'явіліся першыя даступныя спадарожнікавыя здымкі, праца пайшла ўгору. Таксама былі перададзеныя ўрадавыя матэрыялы: карты, схемы і г. д.

Зараз, калі патрапляе вялікі аб'ём матэрыялу, адмысловая каманда ўдзельнікаў робіць зыходныя звесткі прыдатнымі да канвертацыі і імпарту ў базу звестак праекту.

Камерцыйныя карты[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя кампаніі дазволілі выкарыстанне сваіх матэрыялаў на слушных умовах. Напрыклад, Automotive Navigation Data ахвяравала схему аўтамабільных дарог Нідэрландаў, а таксама схему магістральных дарог Кітая і Індыі.

У снежні 2006 года Yahoo! пацвердзіў права OpenStreetMap на выкарыстанне спадарожнікавых здымкаў Зямлі для стварэння карт OSM, у якасці тла для абводкі. Карыстальнікі могуць ствараць уласныя вектарныя карты як вытворныя працы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах свабодных ліцэнзій.[4]

Зноскі

  1. FAQ - OpenStreetMap. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2012.
  2. RWeait OpenStreetMap data license is ODbL v1.0. OSM Foundation (12 September 2012). Праверана 5 лістапада 2012.
  3. Steve Coats in derStandard.at, 13 ліпеня 2009. (ням.) 
  4. 4,0 4,1 Yahoo! aerial imagery in OSM (англ.) 
  5. We're funded!, CloudMade Blog (англ.) 
  6. Stats OpenStreetMap Wiki (англ.) 
  7. We're on a road to everywhere, OpenGeoData Blog (англ.) 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вектарныя карты ў розных фарматах для спампоўкі[правіць | правіць зыходнік]

Растравыя карты і сэрвісы[правіць | правіць зыходнік]

  • OpenCycleMap — карта для веласіпедыстаў (Увесь свет)
  • Yournavigation — пракладка маршрутаў, экспарт (Увесь свет)
  • OpenRouteService — пракладка маршрутаў, пошук POI (пунктаў цікавасці) (Толькі Еўропа)
  • OpenPisteMap — карты схілаў для гарналыжнікаў і сноўбардыстаў (еўрапейскія і амерыканскія курорты)[1], накладваецца рэльеф.
  • CloudMade — пракладка маршрутаў, агульная карта і карты для мабільных прылад (Увесь свет)
  • OSM Mapper — выпраўленне памылак(англ.) 
  • Opentouchmap.org вэб-інтэрфейс, аптымізаваны для прылад з сэнсарным экранам, такіх, як iPhone.
  • FreeMap — карта для турыстаў, пешаходаў (некаторыя часткі Вялікабрытаніі)

Спадарожнікавы маніторынг[правіць | правіць зыходнік]

  • GPS Trace Orange — сэрвіс спадарожнікавага маніторынгу на базе карт OpenStreetMap[2]
  1. openstreetmap:WikiProject Piste Maps
  2. GPS-Trace Orange

Шаблон:GPS