Сучасныя папараці, паходзяць, верагодна, непасрэдна ад раўнаспоравых форм палеазойскіх анеўрафітапсід. Вужоўнікі — самы своеасаблівы клас папарацей, іх сучасныя прадстаўнікі па шэрагу прыкмет значна адрозніваюцца ад тыповых папарацей. Выдзяляюць роды: вужоўнік (Ophioglossum), граздоўнік (Botrychium), гельмінтастахіс (Helminthostachys). Нешматлікасць відаў указвае на старажытнасць гэтай групы.
Большасць відаў вужоўніка прымеркавана да тропікаў, прадстаўнікі роду гельмінтастахіс (Helminthostachys) насяляюць у трапічных лясах усходняга паўшар’я, а граздоўнік (Botrychium) сустракаецца большай часткай у паўночна-ўмеранай зоне. Нягледзячы на старажытнасць, вужоўнікавыя прымеркаваны не толькі да заценяных лясоў, але растуць на лугах, балотах, у тундравых супольніцтвах.
Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. — ISBN 978-985-439-644-6.