PRR M1

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
PRR M1
Асноўныя даныя
Восевая формула 2-4-1
Гады пабудовы 1923-
Краіна пабудовы ЗША
Завод Lima Locomotive Works
Altoona Works
Baldwin Locomotive Works
Усяго пабудавана 301
Краіна эксплуатацыі ЗША
Дарога Pennsylvania Railroad
Шырыня каляіны 1435
Тэхнічныя даныя
Працоўная маса паравоза 174.6
Дыяметр рухальных колаў 1829
Ціск пары ў катле 17.6 атм
Дыяметр цыліндраў 686
Ход поршня 762

Паравоз PRR M1паравоз тыпу 2-4-1 (у амерыканскай сістэме запісу 4-8-2 «Mountain»), будаваўся ў ЗША па замове чыгуначнай кампаніі Pennsylvania Railroad на заводах Lima Locomotive Works, Altoona Works і Baldwin Locomotive Works.

Выбпрабавальны паравоз быў пабудаваны ў 1923 годзе, серыйны выпуск паравозаў пачаты ў 1926 годзе. Усяго выпушчаны 301 лакаматыў. Шырыня каляіны 1435 мм.

Паравозы Пенсільванскай чыгункі тыпу M1 былі прызначаны для цяжкага горнага профілю. Рухаючымі на гэтых паравозах - чатыры колавыя пары. Дзве колавыя пары, размешчаныя пад даволі вялікай топкай паравоза, змяншалі восевую нагрузку ад цяжкога паравоза.

Паравозы вырабляліся і для пасажырскага, і для грузавога руху, але выкарыстоўваліся пераважна ў грузавым руху з паскоранымі грузавымі цягнікамі.

Многія машыністы Пенсільванскай чыгункі лічылі гэты паравоз лепшым сярод тых, якія ім сустракаліся.

Першы паравоз быў пабудаваны на заводзе PRR ў горадзе Алтуна. Пасля трох гадоў інтэнсіўных выпрабаванняў у цягніковай працы і статычных выпрабаванняў былі атрыманы станоўчыя вынікі. Кіраўніцтва кампаніі прыняло рашэнне замовіць яшчэ 200 паравозаў гэтай серыі па сваіх чарцяжах на заводах Baldwin Locomotive Works (1975 адз.) і Lima Locomotive Works (25 адз.). Пры паступленні на чыгунку гэтыя лакаматывы атрымалі нумары з 6800 да 6999.

У 1930 годзе чыгунка замовіла яшчэ 100 лакаматываў гэтай серыі. На гэты раз лакаматывы атрымалі некалькі змен у канструкцыі, таму і ў назве з'явіўся індэкс a (PRR M1a). На паравозы быў усталяваны падагравальнік сілкавальнай вады. Замест адной парапаветранай помпы былі ўсталяваны дзве. Павялічылася ўмяшчальнасць тэндэраў.